МІНСК, 24 вер – Sputnik. Міждзяржаўны беларуска-расійскі мытны цэнтр размесціцца ў Мінску, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Уладзімір Арлоўскі.
Ён адзначыў, што гэты цэнтр цяпер ужо арганізоўваецца і месцам яго размяшчэння будзе беларуская сталіца. Яго задачай, паводле слоў кіраўніка камітэта, будзе маніторынг усёй сітуацыі з мытным афармленнем у Саюзнай дзяржаве.
Арлоўскі нагадаў, што не так даўно ў Мінск прыязджаў кіраўнік расійскай мытнай службы Уладзімір Булавін, і падчас гэтага візіту бакі абмеркавалі гэтыя пытанні ў дэталях, а таксама якім чынам гэты цэнтр будзе працаваць з мытнымі службамі дзвюх краін.
"Цяпер асноўны пасыл для службаў, іх узаемадзеяння – гэта так арганізаваць сумесную работу, каб дапамагаць нашым суб’ектам – расійскім і беларускім, якія трапілі пад санкцыі, у якіх абцяжарана лагістыка, ажыццяўляць сваю знешнеэканамічную дзейнасць, у прыватнасці, экспарт і імпарт", - растлумачыў старшыня ДМК.
Расійская мытная службай і мытны камітэт Беларусі займаюцца вельмі шчыльна рэалізацыяй Саюзнай праграмы ў мытнай сферы, дадаў Арлоўскі.
Раней старшыня камітэта паведамляў, што Міждзяржаўны беларуска-расійскі мытны цэнтр можа распачаць сваю працу ўжо ў гэтым годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Роля мытні ўзрасла ва ўмовах гібрыднай вайны супраць Беларусі і РФ – Лукашэнка
Стала вядома, якія тавары часцей за ўсё спрабуюць нелегальна правезці ў ЕАЭС
Мытні Беларусі і Расіі ствараюць агульны цэнтр