МІНСК, 27 вер – Sputnik. Журналіст і кіраўнік навучальных праграм медыягрупы "Россия сегодня" Алег Шчадроў памёр у Маскве ва ўзросце 62 гадоў.
Шчадроў валодаў найбагацейшым вопытам, працуючы карэспандэнтам у вядучых інфармагенцтвах Расіі і свету – Іншавяшчанне Дзяржтэлерадыё СССР, Інтэрфакс, ІТАР-ТАСС, Reuters, РІА Навіны.
Алег Шчадроў нарадзіўся ў 1959 годзе. Пасля заканчэння Інстытута краін Азіі і Афрыкі МДУ працаваў у Цэнтральным радыёвяшчанні на замежныя краіны ў Дзяржаўным камітэце СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, прайшоўшы шлях ад малодшага рэдактара да каментатара аддзела міжнароднага жыцця. З 1991 па 2010 год працаваў у агенцтвах Інтэрфакс і Reuters.
У 2010-м Шчадроў прыйшоў у РІА Навіны, дзе пазней арганізаваў Карпаратыўны навучальны цэнтр, у якім працаваў да апошніх дзён.
Шчадроў неаднаразова прыязджаў і ў Мінск, дзе праводзіў семінары ў рамках адукацыйнага праекта SputnikPro.
Рэдакцыя Sputnik Беларусь выказвае спачуванні родным і блізкім Алега Шчадрова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь