Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Міхееў: ёсць тры варыянты развіцця падзей пасля ўключэння новых рэгіёнаў у склад РФ

Як будзе развівацца сітуацыя з прыходам чатырох новых рэгіёнаў у склад Расіі, якія геапалітычныя дывідэнды атрымае РФ і чаму гэта пакуль яшчэ прамежны вынік у спецаперацыі, разважае расійскі палітолаг Сяргей Міхееў.
Sputnik
Пасля аб'яўлення новых тэрыторый часткай Расійскай Федэрацыі сітуацыя можа развівацца па трох розных сцэнарыах, адзначае эксперт.
"Ёсць тры базавыя сцэнарыі. Першы – гэта таптанне на месцы, як гэта і зараз адбываецца ў такіх даволі дзіўных формах, быццам збіраемся наступаць ці не збіраемся наступаць. Другі – гэта замарозка канфлікту, і тады проста мы фіксуемся на цяперашніх пазіцыях, ствараем абарончыя межы, уладкоўваем тэрыторыю, якую кантралюем, але тады ўзнікае пытанне – гэта можа здарыцца на базе нейкіх перагавораў, і як яны могуць выглядаць… І трэці варыянт – самы ўдарна-патрыятычны, скажам, кідок на Адэсу, да якой ад Херсона недалёка, у тым ліку ад гэтага будзе залежаць форма выкарыстання рэзервістаў, якіх зараз заклікаюць", - кажа Міхееў.
Што тычыцца рэферэндумаў, у эксперта няма сумненняў у рэальнасці агучаных вынікаў, "ДНР і ЛНР даўно гэтага хацелі, прасіліся ў Расію яшчэ з 2014 года", а ў Запарожскай і Херсонскай абласцях сам факт прыходу на рэферэндум – гэта ўжо момант рызыкоўны, які цалкам можна прыраўняць да грамадзянскай пазіцыі грамадзян, таму і там таксама можна давяраць вынікам, адзначае Міхееў.
На дадзеным этапе гэта дазваляе нам зафіксаваць нейкі геапалітычны прыбытак, па-першае, мы атрымліваем некалькі мільёнаў вельмі лаяльна настроеных да Расіі грамадзян, што таксама важна ў сітуацыі дэмаграфічнага крызісу. Па-другое, мы атрымліваем значную тэрыторыю, якая дазваляе стварыць сухапутную дарогу ў Крым, зрабіць Азоўскае мора нашым унутраным морам і перакрываць ніжняе цячэнне Дняпра, і дазваляе мець плацдарм для далейшых "творчых" пошукаў", - разважае эксперт.
Пры гэтым з пункту гледжання мэт спецаперацыі – дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны – рэферэндумы, якія прайшлі, з’яюляюцца прамежным вынікам, адзначае Міхееў.
"У шырокім геапалітычным плане сітуацыя змянілася значна, мы бачым, як амерыканцы вырашаюць свае задачы, цалкам утаймавалі Еўропу, перапампоўваюць туды капітал, пасадзілі ўсіх на звадкаваны прыродны газ, і ціснуць на Расію і Кітай. Вялікая гульня працягваецца", - кажа эксперт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Рэферэндум адбыўся: вызваленыя тэрыторыі вырашылі свой лёс
Вашынгтон падыходзіць да небяспечнай грані – пасол РФ у ЗША
РФ не будзе пытацца дазволу на прымяненне ядзернай зброі – Мядзведзеў