Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

У Крамлі падпісалі дагаворы аб уваходжанні новых суб’ектаў у склад Расіі

Рэферэндумы па пытанні аб далучэнні да РФ прайшлі з 23 па 27 верасня ў ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях. Глядзіце на відэа, як у Крамлі праходзіла цырымонія падпісання дагавораў аб уступленні ў склад РФ новых суб’ектаў.
Sputnik
У Маскве падпісалі дагаворы аб уваходжанні ў склад Расійскай Федэрацыі Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік, а таксама Херсонскай і Запарожскай абласцей.
Подпісы пад дакументамі паставілі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін, кіраўнік ЛНР Леанід Пасечнік, кіраўнік Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда, кіраўнік Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі.
Пасля падпісання дагавораў іх павінны ратыфікаваць у Дзярждуме і Савеце Федэрацыі РФ. Пасяджэнні абедзвюх палат намечаны на 3 і 4 кастрычніка.

Рэферэндумы і іх вынікі

У ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях 23-27 верасня прайшлі рэферэндумы. Абсалютная большасць прагаласавала за ўваходжанне ў склад Расіі. За гэта выказаліся:
у Херсонскай вобласці – 87,05% насельніцтва;
у Запарожскай вобласці – 93,11%;
у ДНР – 99,23%;
у ЛНР – 98,42%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: Захад выцягнуў з Расіі $3 млрд па самых розных схемах
Пуцін прапанаваў Кіеву неадкладна спыніць агонь і пачаць перагаворы
Падпісанне дагавораў аб уступленні ў склад РФ новых тэрыторый – відэа
У Крамлі выказаліся аб перафарматаванні спецаперацыі ва Украіне
Рэферэндум адбыўся: вызваленыя тэрыторыі вырашылі свой лёс