МІНСК, 5 кас – Sputnik. Ударам ракетнага комплексу "Искандер" быў знішчаны ангар, у якім знаходзіліся беспілотнікі "Байрактар", паведаміла ў сераду прэс-служба Мінабароны Расіі.
"У Мікалаеўскай вобласці высокадакладным ударам аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Искандер" па ваенным аэрадроме "Вазнясенск" знішчаны ангар з беспілотнымі лятальнымі апаратамі "Байрактар", - распавялі ў ваенным ведамстве.
Усяго ж за час спецаперацыі расійскія войскі знішчылі больш за 2 100 беспілотнікаў УСУ, расказалі ў Мінабароны.
Там адзначылі, што ў Мікалаеўскай вобласці была разбіта РЛС контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-36, вырабленая ў ЗША.
Страты Кіева на Мікалаева-Крыварожскім напрамку за мінулыя суткі склалі больш за 230 чалавек, удакладнілі ў Мінабароны. Акрамя страт у жывой сіле, УСУ пазбавіліся чатырох танкаў, 18 браневікоў, двух гаўбіц "Гваздзік", двух мінамётаў і 20 аўтамабіляў.
У Харкаўскай жа вобласці, ДНР і ЛНР, як удакладнілі ў ведамстве, за суткі было знішчана больш за 300 украінскіх вайскоўцаў. У Запарожскай вобласці ліквідавана да 30 украінскіх баевікоў.
За суткі расійская СПА знішчыла 15 снарадаў амерыканскага РСЗА HIMARS, дзве супрацьрадарныя ракеты HARM.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Крамлі не пацвердзілі змену статусу СВА
Пуцін падпісаў законы аб уваходжанні новых тэрыторый у склад Расіі
Больш за 200 тысяч расіян мабілізавалі ў войскі – Шайгу
У Крамлі пракаменціравалі адмову Зяленскага ад перагавораў з Пуціным
"Не паспееш абдумацца, як ужо прыляціць": баявыя пускі "Искандеров" – відэа