МІНСК, 6 кас – Sputnik. Расія змагаецца не з Украінай, якая толькі інструмент у руках Захаду. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ старшыня "Единой России" Дзмітрый Мядзведзеў.
"Пры гэтым хачу спецыяльна падкрэсліць, што мы змагаемся не з Украінай як такой, мэты так званага глабальнага Захаду ў асобе ЗША і асноўных прыхлябальнікаў вельмі ясныя: знішчэнне Расіі пры паслабленні іншых краін, дарэчы сказаць, у тым ліку еўрапейскіх", - сказаў Мядзведзеў на генсавеце партыі.
Паводле яго слоў, Украіна ў дадзеным выпадку – гэта тэхнічны інструмент, а самі ўкраінцы з’яўляюцца расходным матэрыялам.
Мядзведзеў таксама падкрэсліў, што Расія працягне вызваляць тэрыторыі, якія ўсё яшчэ заняты ўкраінскімі неанацыстамі. "Што б ні спрабавалі сёння зрабіць нашы ворагі, а таксама ні балбаталі іх марыянеткі ў Кіеве, цяпер гэта новыя суб’екты РФ", – сказаў ён.
Намеснік кіраўніка расійскага Савета бяспекі ў чарговы раз заўважыў, што РФ не зверне з абранага шляху. "Усе мэты па абароне нашых грамадзян, нашых тэрыторый, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы, будуць абавязкова дасягнуты", - заявіў Мядзведзеў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ракета з "Искандера" знішчыла ангар з "Байрактарамі" пад Мікалаевам
Пуцін даручыў перавесці Запарожскую АЭС ва ўласнасць Расіі
У Крамлі не пацвердзілі змену статусу СВА
Пуцін падпісаў законы аб уваходжанні новых тэрыторый у склад Расіі
Больш за 200 тысяч расіян мабілізавалі ў войскі – Шайгу