МІНСК, 17 кас – Sputnik. Беларускія банкі пачалі выдаваць гарантыі па расійскіх дзяржзакупках, паведамляе Мінфін РФ.
"ААБ Беларусбанк" першым з пяці беларускіх банкаў, якія ўдзельнічаюць у пілотным праекце, выпусціў банкаўскія гарантыі для забеспячэння ўдзелу ў закупках для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб у Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, эксперымент з удзелам беларускіх банкаў у закупках тавараў, работ, паслуг для забеспячэння дзяржаўных і муніцыпальных патрэб у РФ праходзіць з мая 2022 года па снежань 2023 года. Выдача банкаўскіх гарантый азначае, што гэтыя банкі абавязваюцца аплаціць пэўную суму, калі адзін з бакоў здзелкі не змог выканаць свае абавязацельствы.
Усяго ў ім удзельнічаюць пяць банкаў:
"ААБ Беларусбанк";
"Банк БелВЭБ";
"Белинвестбанк";
"Банк ВТБ (Беларусь)";
"МТБанк".
"ААБ Беларусбанк" поўнасцю кантралюецца дзяржавай. Паводле інфармацыі на пачатак 2022 года, 99,11% у гэтым банку – прамая ўласнасць дзяржавы, а яшчэ 0,76% – ускосная. Пакінутая мікрадоля ў асноўным размеркавана паміж фізічнымі асобамі.
"Банк БелВЭБ" і "Банк ВТБ (Беларусь)" толькі фармальна беларускія, а фактычна належаць расійскаму капіталу. У прыватнасці, "Банк БелВЭБ" кантралюецца расійскай дзяржкарпарацыяй "ВЭБ.РФ". Не так даўно яе кіраўнік правёў перагаворы з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.
"…Мы вітаем ваш больш актыўны ўдзел у працы ў Беларусі. Адна ўмова – каб працавалі па правілах, вызначаных у банкаўскай сферы, па законах, якія ў нас у Беларусі", - заявіў тады кіраўнік дзяржавы.
"Белинвестбанк" – адзін з найбуйнейшых дзяржбанкаў у Беларусі. "МТБанк" заўсёды быў прыватным і некалькі разоў мяняў уладальнікаў. У дадзены момант ім валодае бізнесмен ліванскага паходжання Абдо Рамэа Абдо.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Статус бізнес-школ у Беларусі могуць атрымаць 5-7 арганізацый
Пасол Беларусі ў Расіі расказаў падрабязнасці аб праектах імпартазамяшчэння
Рэцэпт зніжэння цэн прыдумалі ў бізнес-саюзе сталіцы
Фонд адказнасці тураператараў з’явіўся ў Беларусі
Расія выдзеліла Беларусі $300 мільёнаў на імпартазамяшчэнне ў 2022 годзе