Архітэктура міжнароднай бяспекі разбурана – Вальфовіч

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што абстаноўка ў свеце цяпер насычаная, характарызуецца яна і абвастрэннем супрацьборства паміж Захадам і Усходам.
Sputnik
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Архітэктура міжнароднай бяспекі разбурана, зараз будуецца шматпалярны свет, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас сустрэчы з працоўнымі калектывамі Гомельскай вобласці.
Вальфовіч адзначыў, што ў свеце зараз вельмі насычаная падзеямі абстаноўка, не абыходзіцца без абвастрэння супрацьборства.
Дзяржсакратар назваў абвастрэнні ў рэгіёне наступствам барацьбы двух лагераў – калектыўнага Захаду (на чале з ЗША) і Усходу, куды ўваходзяць Кітай і Расія.
Паводле яго слоў, Захад спрабуе не дапусціць разбурэння аднапалярнага свету, які існаваў да гэтага часу.

"Але архітэктура міжнароднай бяспекі сёння разбурана, і аднапалярнаму свету ў любым выпадку ўжо не быць. Будуецца шматпалярны свет", - цытуе Вальфовіча БелТА.

Паводле яго слоў, ЗША спрабуюць стварыць ачагі напружанасці, а ў месцах, дзе з’яўляюцца амерыканцы, успыхваюць войны і канфлікты. Гэта, у тым ліку, далёкая дуга: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Сярэдняя Азія, Еўропа.
Дзяржсакратар назваў галоўнай мэтай Вашынгтона ўстараненне канкурэнта – Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Захарава назвала віражамі дэмакратыі адкліканне пісьма кангрэсменаў Байдэну
Расія паведаміла ЗША аб правядзенні вучэнняў ядзерных сіл
Папа Рымскі прапанаваў правесці перагаворы Пуціна і Зяленскага ў Ватыкане
Лукашэнка: мы ведаем, што такое кібервайна і кібербяспека
Лукашэнка: Беларусь – лідар у свеце па вытворчасці беспілотнікаў