У гэтым годзе пасяджэнне клуба праходзіць у Маскве з 24 па 27 лістапада. Тэма форуму – "Мир после гегемонии: справедливость и безопасность для всех". Пасяджэнне ўключае рэкордную колькасць сесій – 17, у іх бяруць удзел як расійскія, так і замежныя палітыкі і эксперты.
Пуцін сустракаецца з удзельнікамі "Валдая" з моманту заснавання клуба.
Міжнародны дыскусійны форум "Валдай" – сход вядомых экспертаў, якія спецыялізуюцца на вывучэнні ўнутранага і знешняга парадку дня Расіі.
Клуб быў створаны ў 2004 годзе пры ўдзеле агенцтва "РИА Новости", Савета па знешняй і абароннай палітыцы і шэрага выданняў.
Назву сваю "Валдай" атрымаў па месцы правядзення першага форуму ў Ніжнім Ноўгарадзе, недалёка ад аднайменнага возера.
"Валдай" – адна з вядучых сусветных пляцовак для ўзаемадзеяння інтэлектуальнай і палітычнай эліты як з Расіі, так і з-за мяжы. За час працы клуба ў мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за тысячу прадстаўнікоў міжнароднай навуковай супольнасці з 85 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь