МІНСК, 30 кас – Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла на перыяд надыходзячых лістападаўскіх свят 40 дадатковых цягнікоў, паведаміла прэс-служба перавозчыка.
Беларусаў у сувязі са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі чакаюць "доўгія" выхадныя – з 5 па 7 лістапада.
"У мэтах павышэння якасці паслуг з улікам прагнознага павелічэння попыту пасажыраў у перыяд лістападаўскіх свят, з 28 кастрычніка па 8 лістапада, БЧ прызначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах", - гаворыцца ў паведамленні.
Па Беларусі дадатковыя саставы будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных маршрутах: з Мінска ў Гомель, Брэст, Віцебск, Гродна, Магілёў, Пінск, Камунары, а таксама Брэст – Гомель, Крычаў – Орша (Гродна).
У Расію прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск – Віцебск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе іх адпраўлення можна даведацца на афіцыйным сайце БЧ і па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Фонд адказнасці тураператараў з’явіўся ў Беларусі
Беларусь і Расія запусцяць новыя міжрэгіянальныя турыстычныя праекты