МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла пералік тавараў, абавязковых да наяўнасці ў гандлёвых аб’ектах.
Адпаведныя палажэнні змяшчаюцца ў пастанове №68, апублікаванай 2 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Абавязковыя для рэалізацыі тавары вызначаюцца ў залежнасці ад тыпу і віду крамы, яго плошчы і спецыялізацыі.
Так, напрыклад, устаноўлена, што павінна прадавацца ў харчовых неспецыялізаваных крамах – якая "малочка", мяса, рыбныя прадукты, дзіцячае харчаванне, кандытарскія вырабы і бакалея, агародніна і садавіна.
Асобныя пералікі прадугледжаны для нехарчовых крам – для абутка і адзення, па прадметах гігіены, цацках, мэблі, посудзе, бытавой хіміі і астатніх таварах.
Ёсць асартыментныя пералікі для аўтакрам, гандлёвых аб’ектаў у вёсцы, павільёнаў, кіёскаў, крам на АЗС, дыскаўнтэраў і іншых.
Новая пастанова МАРГ пачне прымяняцца ў рэспубліцы з 10 лістапада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка заклікаў не перажываць за дэфіцыт – пытанне на кантролі
ІП, якія бралі паўзу з-за новых цэнавых правіл, зноў працуюць – МАРГ
Цэны на прадметы раскошы ў Беларусі больш не абмяжоўваюцца