МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Аб’ём фінансавання гуманітарнай праграмы Саюзнай дзяржавы (СД) Беларусі і Расіі на 2023 год будзе павялічаны, паведаміў дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў.
Па яго словах, бюджэт Саюзнай дзяржавы на наступны год павялічаны, як і аб’ём сродкаў, прадугледжаных на рэалізацыю гуманітарных праграм.
"У тым ліку асобным радком ідзе "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы". Мы мяркуем, што ў наступным годзе выйдзе не менш як тры - чатыры кнігі", - адзначыў Мезенцаў, яго словы прыводзіць ТАСС.
Дзяржсакратар дадаў, што фінансаванне літаратурна-выдавецкага праекта "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" на наступны год скарачацца не будзе.
Ён растлумачыў, што праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2023 год ужо абмяркоўваўся.
"І мы не забыліся ў нашых фінансістаў спытаць, ці адэкватна ўпісаны нашы расходы на фарміраванне бібліятэкі Саюзнай дзяржавы", - адзначыў Мезенцаў, удакладніўшы, што фінансавыя ведамствы Беларусі і Расіі "па гэтым артыкуле пайшлі на сустрэчу, скарачэнняў няма".
Кніга пра космас
Як праінфармаваў Мезенцаў, ужо вядзецца работа над новай кнігай праекта "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы", прысвечанай космасу. Яе выхад запланаваны на першую палову 2023 года.
"У першай палове 2023 года. Яна будзе ў рамках адзінай серыі, адзінага фармату, яна таксама будзе суправаджацца флэш-картай", - растлумачыў ён.
Дзяржсакратар таксама разлічвае, што гэтая кніга выклікае цікавасць асабліва сярод моладзі.
Медыяхолдынг СД
Паводле слоў Мезенцава, абмеркаванне мадэлі медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы завершыцца да канца 2022 года.
"Мы мяркуем, што завершым абмеркаванне мадэлі саюзнага холдынга да канца гэтага года, з улікам меркаванняў Міністэрства лічбавага развіцця і масавых камунікацый Расіі і Мінінфарма Беларусі", - сказаў ён.
Таксама будзе ўлічвацца меркаванне журналісцкай супольнасці, дадаў дзяржсакратар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Грызлоў: у сферы сацыяльна-гуманітарнага развіцця СД важны агульныя стандарты
Грызлоў адзначыў ролю бібліятэчнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі