Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Васерман аб сітуацыі з Херсонам: хутка ўсё радыкальна зменіцца

Як паўплывае на сітуацыю ў зоне канфлікту рашэнне расійскага камандавання аб часовым адводзе войск з Херсона на левы бераг Дняпра, разважае расійскі палітычны кансультант, аналітык, эрудыт, дэпутат Дзярждумы Анатоль Васерман.
Sputnik
Рашэнне аб адводзе расійскіх войск за Днепр было агучана напярэдадні падчас даклада камандуючага Аб’яднанай групоўкі расійскіх войск генерала арміі Сяргея Суравікіна міністру абароны Расіі Сяргею Шайгу. Расійскія войскі зоймуць падрыхтаваныя ў інжынерных адносінах абарончыя рубяжы і пазіцыі на левым беразе Дняпра, заявіў Суравікін.
"Калі генерал Суравікін прыйшоў да высновы аб неабходнасці часова пакінуць Херсон, то я не бачу магчымасці аспрэчыць яго рашэнне. Іншая справа, вельмі баюся, як бы не спрацавала прымаўка пра "самае пастаяннае – гэта часовыя меры". Але спадзяюся, гэта не той выпадак і становішча ў хуткім часе радыкальна зменіцца”, - разважае Васерман.
Улічваючы страты саперніка, многія ўжо даўно казалі аб тым, што трэба даць яму магчымасць яшчэ расцягнуць свае сілы, адзначае аналітык. "У нас зараз заканчваецца працэс падрыхтоўкі мабілізаваных, і гэта вельмі сур’ёзная змена становішча на фронце", кажа Васерман.
"Тым, хто панікуе, нагадаю, што мы ва Украіне праводзім спецаперацыю, але пры гэтым ваюем не столькі супраць тэрарыстычнай арганізацыі Украіна, колькі супраць іншай больш сур’ёзнай арганізацыі, якая "крышуе" гэтую арганізацыю – НАТА. І, натуральна, рэсурсаў у яе значна больш, і цяпер яна напружвае ўсе свае сілы. Адзінае, што мяне суцяшае, што яны запусцілі тэрор ва Украіне яшчэ ў 2014 годзе не ад добрага жыцця, а таму што ўжо тады ў іх хапала эканамічных праблем, і яны спадзяюцца з іх выйсці рознымі сілавымі шляхамі", - кажа Васерман.
Цяпер ЗША заканчваюць працэс спусташэння Еўрасаюза, каб за яго кошт выйсці з уласнага крызісу, і Украіна – гэта толькі нагода для таго, каб разарыць ЕС шляхам яго ізаляцыі ад расійскіх рэсурсаў, перакананы эксперт.
"Зразумела, што ў працэсе гэтага спусташэння падтрымка тэрарыстаў Украіны будзе вымушана скарачацца, таму перспектывы ў нас добрыя", - мяркуе Васерман.
Калі б гаворка ішла пра нейкі "дагаварняк", мы б пайшлі з Херсона да 8 лістапада, каб даць дэмакратычнай партыі ЗША хоць нейкі шанс выйсці са створанага ёй жа крызісу, працытаваў Васерман заяву вядомага расійскага журналіста Уладзіміра Салаўёва.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расіі і Украіне будзе неабходна вярнуцца за стол перагавораў – Макрон
НАТА не зможа перамагчы расійскую армію – палкоўнік МакГрэгар
Ваенныя РФ адбілі пяць атак УСУ на Мікалаева-Крыварожскім кірунку
Растоўская вобласць прыняла 4 млн бежанцаў з Украіны з пачатку СВА
Шайгу: 87 тысяч мабілізаваных накіраваны ў раёны баявых дзеянняў СВА