Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пяскоў: словы Зяленскага пра "Мінск-3" даказваюць нежаданне весці перагаворы

Украінскія ўлады ўвялі на заканадаўчым узроўні забарону на правядзенне перагаворнага працэсу з расійскім бокам.
Sputnik
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Заява прэзідэнта Украіны пацвярджае адсутнасць жадання ў Кіева весці перагаворы, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Абсалютна пацвярджае", – падкрэсліў ён у адказ на пытанне, ці пацвярджаюць словы Уладзіміра Зяленскага на саміце G20 нежаданне весці перагаворы з Масквой.
Раней украінскі лідар у сваім відэазвароце да ўдзельнікаў саміту Вялікай дваццаткі, які праходзіць на Балі, заявіў, што больш не будзе ніякіх пагадненняў з Расіяй, як гэта было ў выпадку Мінскіх пагадненняў.
Другія Мінскія пагадненні, таксама вядомыя, як "Мінск-2" ставілі перад сабой мэту ўрэгуляваць узброены канфлікт на ўсходзе Украіны. Гэты дакумент быў падпісаны ў лютым 2015 года ў выніку перагавораў нармандскай чацвёркі.
Кіруючыся гэтым дакументам Трохбаковая кантактная група, якая складалася з прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ, займаліся вырашэннем праблемных пытанняў. У перагаворах таксама бралі ўдзел прадстаўнікі ДНР і ЛНР.
Пад першымі Мінскімі пагадненнямі маецца на ўвазе Мінскі пратакол, які быў падпісаны 5 верасня 2014 года ў беларускай сталіцы. Дакумент ставіў перад сабой мэту спыненне агню ва Усходняй Украіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Гэтай вайной запраўляюць англасаксы": Лаўроў пра ўкраінскі канфлікт – відэа
Шольц змяніў сваё стаўленне да Расіі – Эрдаган
Пяскоў расказаў, калі Расія можа завяршыць спецаперацыю
Расіі і Украіне будзе неабходна вярнуцца за стол перагавораў – Макрон
Папа Рымскі прапанаваў правесці перагаворы Пуціна і Зяленскага ў Ватыкане