У 2020 годзе супрацоўнікі ПВТ праявілі сябе не з лепшага боку – Лукашэнка

Экспарт паслуг Парка высокіх тэхналогій у гэтым годзе адстае ад паказчыкаў мінулага года, але пры гэтым ушчыльную набліжаецца да 2 мільярдаў долараў.
Sputnik
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Надышоў час зняць непатрэбныя нюансы, звязаныя з працай ПВТ, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці.
"Скажам адкрыта, успамінаючы 2020 год, той мяцеж, які быў навязаны нашаму народу… супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій праявілі сябе, мякка кажучы, не з лепшага боку", - цытуе Аляксандра Лукашэнку "СБ. Беларусь сегодня".
Паводле слоў беларускага лідара, гэта нават не эканамічнае пытанне, колькі маральнае і магчыма палітычнае.
Пры гэтым ён лічыць, што ў грамадстве ўзнікла пэўная насцярожанасць. Таму надышоў момант зняць непатрэбныя нюансы, звязаныя з працай ПВТ.

Рухаючая сіла мяцяжу

Кіраўнік дзяржавы назваў гэта недаглядам беларускіх улад. Бо кампаніі, зарэгістраваныя ў ПВТ, былі даччынымі, і іх гаспадары знаходзіліся за мяжой.
"Мы бачылі і атрымлівалі звесткі напярэдадні гэтага мяцяжу, што будуць задзейнічаны супрацоўнікі ПВТ як рухаючая сіла. І зноў жа, прызнаюся, што ні я, ні спецслужбы не ўдзялілі гэтаму належнай увагі. Мы проста адмахнуліся ад гэтага", - канстатаваў ён.
Пры гэтым Лукашэнка прызнаўся, што не мог і падумаць аб тым, "каб твае дзеці пачалі супраць цябе вайну". "За гэта і паплаціліся. Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць", - заўважыў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, супрацоўнікі кампаній, якія працуюць у ПВТ, атрымлівалі прыстойны заробак, які быў вышэйшы за сярэдні па краіне, і яны зрабілі выбар на карысць сваіх гаспадароў, якія знаходзяцца за акіянам.
"Можа, я ў нечым памыляюся, але, напэўна, толькі ў дэталях. Мы аналізавалі сітуацыю з гэтых пазіцый і прыйшлі да такой высновы", - падзяліўся бачаннем сітуацыі беларускі лідар.

Фішка маладой рэспублікі

Кіраўнік дзяржавы выказаў занепакоенасць тым, што ў рэспубліцы ідзе перакос у бок падрыхтоўкі спецыялістаў для сферы інфармацыйных тэхналогій.
Праўда, ён канстатаваў, што гэтае пытанне можна рэгуляваць, і калі не будзе попыту, то не стане і прапановы. Цяпер моладзь хоча працаваць у IT.
"Таму, з якога боку ні паглядзі, усё ж Парк высокіх тэхналогій – гэта была фішка незалежнасці нашай маладой дзяржавы, ён павінен існаваць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што "вы ж разумееце, што я як чалавек, які адказвае за бяспеку нашай дзяржавы і стабільнасць функцыянавання нашага грамадства, не магу дапусціць, каб у нас яшчэ раз пайшла хваля ад айцішнікаў, іпэшнікаў і гэтак далей".
На яго думку, гэтыя галіны ў айчыннай эканоміцы з’явіліся дзякуючы прэзідэнту, і таму ён нясе адказнасць за іх работу.

Бізнес ёсць бізнес

Лукашэнка расказаў, што экспарт паслуг Парка высокіх тэхналогій за 9 месяцаў бягучага года наблізіўся да 2 мільярдаў долараў.
"Я гэтага не чакаў, я думаў, вы ўжо там разбегліся па закутках планеты. Крыху гэта менш, чым у мінулым годзе, але тым не менш гэта высокі ўзровень", - лічыць ён.
Паводле яго слоў, зараз у ПВТ рэгіструюцца новыя рэзідэнты, каб займацца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў і пастаўляць іх на рынак.
"Усё ўціхамірыцца. Бізнес ёсць бізнес. Вайна – вайной, але бізнес сваё месца знойдзе ў свеце", - выказаў упэўненасць беларускі лідар.
Лукашэнка заклікаў эфектыўна выкарыстоўваць ПВТ на карысць рэспублікі – для гэтага надышоў момант і назапашаны добры вопыт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінсувязі пракаменціравала сітуацыю з IT-спецыялістамі ў Беларусі
Лукашэнка вырашыў разабрацца "з гэтымі айцішнікамі"
Не станем секчы з пляча: Лукашэнка прыме рашэнне па IT і ІП
Галоўчанка: экспарт ПВТ у 2020 годзе перавысіў 2,5 мільярда долараў
Парк высокіх тэхналогій зарэгістраваў 83 новых рэзідэнта