МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Украінскім войскам не атрымаецца выбіць расійскае войска з тэрыторыі краіны. Такое меркаванне выказаў старшыня камітэта начальнікаў штабоў УС ЗША генерал Марк Мілі.
"Выбіць рускіх фізічна з Украіны – вельмі цяжкая задача. І гэтага не здарыцца ў наступныя пару тыдняў, калі расійская армія не пацерпіць поўнага краху, што малаверагодна", - заявіў Мілі на брыфінгу.
Пры гэтым ён не выключыў, што з надыходам зімы баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны могуць замарудзіцца. Гэта, на думку Мілі, павінна стварыць акно для ўрэгулявання канфлікту.
"Як правіла, з-за ўмоў надвор’я тактычныя аперацыі запавольваюцца. На мой погляд, прэзідэнт Байдэн і Зяленскі заявілі аб тым, што гэты крызіс, у рэшце рэшт, павінен вырашыцца палітычна. Таму, калі тактычныя аперацыі замарудзяцца, калі гэта здарыцца, можа з’явіцца акно для палітычнага ўрэгулявання ці хаця б пачатку перагавораў", - сказаў Мілі.
Ён дадаў, што Кіеву варта было б падумаць аб пачатку перагавораў з Масквой. "Можа быць палітычнае рашэнне, у адпаведнасці з якім расіяне выведуць свае сілы. Такое магчыма", - выказаў сваё меркаванне Мілі.
Разам з тым, амерыканскі генерал лічыць, што ўкраінскі бок павінен весці перагаворы "з пазіцыі сілы".
У сваю чаргу, кіраўнік Пенгтона Лойд Осцін, які таксама прымаў удзел у брыфінгу, не бачыць перспектыў спынення баявых дзеянняў ва Украіне ў бліжэйшы час.
Нагадаем, у пачатку кастрычніку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі афіцыйна адмовіўся ад перагавораў з Масквой, рашэнне было замацавана на заканадаўчым узроўні.
Тым часам, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заяўляў, што для дасягнення вынікаў па ўрэгуляванні сітуацыі вакол Украіны трэба сесці за стол перагавораў. Ён адзначыў, што кіеўскія ўлады пры гэтым на дадзены момант не маюць жадання размаўляць з Масквой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пяскоў: словы Зяленскага пра "Мінск-3" даказваюць нежаданне весці перагаворы
Пуцін прысвоіў званне "Город воинской славы" Марыупалю і Мелітопалю
Расійскія вайскоўцы сарвалі атаку УСУ ў ДНР
Мінабароны РФ заявіла аб поўным вызваленні Паўлаўкі
Мінабароны РФ: войскі без страт пераправіліся праз Днепр у раёне Херсона