Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

У Крамлі адказалі на прапанову "заманіць" Пуціна на перагаворы з Кіевам

Захад можа адыграць станоўчую ролю ў магчымых перагаворах паміж Масквой і Кіевам, лічаць у Крамлі.
Sputnik
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаменціраваў ідэю "заманіць" Уладзіміра Пуціна на перагаворы з украінскімі ўладамі.
Напярэдадні былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі заявіў, што можа пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перагавораў, на якіх ён сам будзе пасрэднікам.

"Прэзідэнт неаднаразова казаў, што мы заўсёды рады вітаць любыя намаганні ў плане міратворчасці і падтрымаць такія намаганні. А што тычыцца "заманьваць кагосьці" – лепш куды-небудзь заманіць прэзідэнта Зяленскага", – параіў у адказ Пяскоў, выкарыстаўшы ў адказе фармуліроўку з пытання.

Прадстаўнік Крамля таксама выказаўся аб ролі Захаду ў перагаворным працэсе з украінскім бокам.
"Безумоўна, папярэдні вопыт зносін з Кіевам паказвае, што без размоў з Захадам пазіцыя Кіева вельмі і вельмі зменлівая. Таму, безумоўна, скажам так, элементам такіх зносін, які накіроўвае, падмацоўвае і ўмацоўвае, маглі б быць і зносіны з Захадам, бо дырэктывы, якія паступаюць адтуль, вельмі скрупулёзна выконваюцца Кіевам", – адзначыў Пяскоў.
Раней намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў, заявіў, што дыялогу з ЗША па Украіне зараз проста не можа быць, улічваючы радыкальна супрацьлеглыя пазіцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Зяленскі мог бы спыніць баявыя дзеянні ва Украіне – Берлусконі
Ізаляцыя Захаду ад усяго свету: Берлусконі аб ўкраінскім крызісе
Пяскоў: словы Зяленскага пра "Мінск-3" даказваюць нежаданне весці перагаворы
Расіі і Украіне будзе неабходна вярнуцца за стол перагавораў – Макрон
Папа Рымскі прапанаваў правесці перагаворы Пуціна і Зяленскага ў Ватыкане