МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Расія будзе сама займацца пошукамі забойцаў расійскіх палонных, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Безумоўна, Расія будзе сама займацца пошукамі тых, хто ўчыніў гэтае злачынства. Яны павінны быць знойдзены і пакараны", - сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля.
Ён таксама адзначыў, што Расія зробіць усё магчымае ў рамках міжнародных механізмаў, каб "заклікаць да парадку і да закона тых, хто да яго можа мець дачыненне".
Масква, паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка Крамля, мае намер звяртацца да міжнародных арганізацый для расследавання на міжнародным узроўні – пры ўмове, што будуць "нейкія намёкі на эфектыўнасць і надзея на эфектыўнасць" гэтых арганізацый.
Раней у Міністэрстве абароны РФ заявілі, што ўкраінскія вайскоўцы наўмысна забілі 10 расійскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў па гэтым факце крымінальную справу.
Відэаролік, на якім украінскія вайскоўцы расстрэльваюць расійскіх вайскоўцаў, якія ляжаць на зямлі і трапілі ў палон, з’явіўся ў інтэрнэце ў пятніцу, 18 лістапада.
Па даных кіраўніка Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ РФ) Валерыя Фадзеева, інцыдэнт адбыўся ў Макееўцы. Ён назваў тое, што адбылося, дэманстратыўным абуральным злачынствам і заявіў, што запатрабуе правесці міжнароднае расследаванне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расійскія вайскоўцы працягваюць наступаць: вызвалена Вопытнае
Вайскоўцы паказалі, у чым асаблівасць стральбы з РСЗА "Смерч" – відэа
У Крамлі адказалі на прапанову "заманіць" Пуціна на перагаворы з Кіевам
УСУ не атрымаецца выбіць расійскія войскі з Украіны, заявілі ў Пентагоне
Пуцін прысвоіў званне "Город воинской славы" Марыупалю і Мелітопалю