Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін сустрэнецца з сем’ямі мабілізаваных расійскіх байцоў

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы адзначыў, што прэзідэнт атрымлівае інфармацыю аб становішчы спраў з першых рук.
Sputnik
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэнецца з сем’ямі мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў, пра гэта паведаміў у аўторак прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Сапраўды, такая сустрэча плануецца. Гэта мы можам пацвердзіць, яна рыхтуецца", - сказаў Пяскоў.
Ён адзначыў, што кіраўнік дзяржавы праводзіў ужо такія сустрэчы, і не ўсе яны публічныя.
"У любым выпадку прэзідэнт атрымлівае з першых рук інфармацыю аб становішчы спраў", - удакладніў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Частковая мабілізацыя

Указ аб правядзенні ў Расіі частковай мабілізацыі падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін 21 верасня. У рамках яго ў войскі было прызвана 318 тыс чалавек з улікам добраахвотнікаў. У першую чаргу мабілізавалі тых, хто меў баявы вопыт і неабходную ў войсках ваенна-ўліковую спецыяльнасць.
Каля 80 тысяч мабілізаваных расіян ужо знаходзяцца ў зоне правядзення спецаперацыі ва Украіне, з іх каля 50 тысяч прымаюць удзел у баявых дзеяннях.
У Мінабароны РФ тлумачылі, што частковая мабілізацыя патрэбна для кантролю лініі судакранання ў 1 000 кіламетраў і вызваленых тэрыторый ва Украіне. Афіцыйна мабілізацыя была завершана 31 кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расійская армія адбіла нападзенне УСУ на трох кірунках
Пяскоў: Расія сама зоймецца пошукамі забойцаў расійскіх палонных
Вайскоўцы паказалі, у чым асаблівасць стральбы з РСЗА "Смерч" – відэа
УСУ не атрымаецца выбіць расійскія войскі з Украіны, заявілі ў Пентагоне
Мінабароны РФ заявіла аб поўным вызваленні Паўлаўкі