МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Следчы камітэт Расіі заявіў, што на баку кіеўскага рэжыму ваююць наёмнікі з больш за паўсотні краін, прычым у многіх з іх ёсць вопыт удзелу ў баявых дзеяннях у краінах Блізкага Усходу, а некаторыя прысутнічаюць ва Украіне ўжо восем гадоў.
У СК РФ сцвярджаюць, што ў працэс адбору наёмнікаў уцягнуты ўкраінскія дыпламаты, якія знаходзяцца за мяжой. Таксама да гэтага маюць дачыненне розныя замежныя дзяржорганы і шэраг грамадскіх арганізацый.
"Частка наёмнікаў удзельнічае ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе з 2014 года, многія маюць баявы вопыт удзелу ў канфліктах у краінах Блізкага Усходу. У выніку праведзенай работы зафіксаваны ўдзел каля тысячы наёмнікаў з 54 краін", - гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.
Там удакладняецца, што самымі актыўнымі краінамі-"пастаўшчыкамі" наёмнікаў ва Украіну з’яўляюцца Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Ізраіль, Францыя, Швецыя, Грузія, Фінляндыя, Польшча і Літва.
Расійскія следчыя адзначылі, што яшчэ ў 2016 годзе тагачасны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выдаў указ, якім легалізаваў прыём у УСУ замежнікаў.
Прыняцце такіх мер, паводле ацэнкі СК РФ, сведчыць аб тым, што палітычным і ваенным кіраўніцтвам Украіны загадзя планавалася нападзенне на ДНР і ЛНР.
У Следчым камітэце таксама згадалі аб "Інтэрнацыянальным легіёне тэрытарыяльнай абароны Украіны", куды паступаюць на службу наёмнікі.
"Падпісаўшы з УСУ кантракт, замежнікі атрымліваюць заработную плату, ім прапануецца аформіць грамадзянства Украіны ў спрошчаным парадку. Названыя мерапрыемствы зроблены ў мэтах павелічэння колькасці УСУ і легалізацыі наёмніцтва", - гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.
Падобныя дзеянні, падкрэслена там, сведчаць аб тым, што кіеўскі рэжым спадзяецца пазбегнуць адказнасці, прадугледжанай міжнароднымі нормамі права.
Акрамя таго, было выяўлена, што калектыўны Захад абучае ўкраінскіх сілавікоў, заявілі ў СК РФ. Сярод тых, хто праводзіў інструктаж – амерыканскія, англійскія, канадскія, грузінскія, румынскія, польскія і літоўскія ваенныя спецыялісты.
Баевікі ва Украіне
Як паведамляў у верасні міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, прыток наёмнікаў ва Украіну знізіўся больш чым у тры з паловай разы з-за высокіх страт Кіева.
Паводле даных кіраўніка абароннага ведамства Расіі, на гэты час за ўвесь перыяд з пачатку спецаперацыі было знішчана амаль тры тысячы баевікоў.
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў раней заяўляў, што ў асноўным гэта прафесійныя забойцы, у якіх зламаная псіхіка, і для многіх з іх канфлікт на Украіне – не першая гарачая кропка.
"Ёсць і вылюдкі з легіёнаў з усялякімі нацысцкімі "прымочкамі". Яны ў нас на асаблівым рахунку", - сказаў Мядзведзеў.
Ён падкрэсліў, што Масква не ставіцца да замежных наёмнікаў ва Украіне як да "добраахвотнікаў" і Жэнеўскія канвенцыі на іх не распаўсюджваюцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Захарава назвала колькасць замежных наёмнікаў ва Украіне
Што чакае Захад пасля вяртання з Украіны наёмнікаў, расказалі ў МЗС РФ
Расійскія войскі знішчылі навучальны цэнтр УСУ пад Жытомірам