У колькі абыдзецца навагодні карпаратыў у Беларусі?

У цэнтры Мінска ў калядна-навагодні сезон можна будзе набыць глінтвейн, паесці дранікаў і смажаных смаўжоў.
Sputnik
МІНСК, 17 сне – Sputnik. Многія ўстановы грамадскага харчавання актыўна прымаюць заказы не толькі на карпаратывы, але і на падрыхтоўку страў да свят, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі Наталля Мельнікава, перадае Sputnik.
Прадстаўнік МАРГ удакладніла, што прадоўжаны графікі працы 182 крам і 111 устаноў грамадскага харчавання. Цэны на карпаратывы вагаюцца па краіне ад 40 да 200 рублёў на чалавека.
Таксама плануецца правесці 539 кірмашоў. У некаторых рэгіёнах яны ўжо пачаліся, а ў Мінску стартуюць з 17 снежня.

Пачым ёлкі і падарункі?

Таксама па краіне плануецца 1,1 тыс ёлачных кірмашоў. Ёлкі вышынёй да метра каштуюць ад 9 да 14 рублёў. Вышыня ад 1 да 5 метраў – да 50 рублёў. Невялікая ёлка ў кадцы (да паўметра) – ад 10 да 14 рублёў.
На ўнутраны рынак ужо пастаўлена 1,5 млн падарункавых набораў цукерак і іншых прысмакаў. Усяго плануецца зрабіць 2 млн такіх падарункаў. Вага набору – ад 300 грам да 3 кілаграм. У залежнасці ад камплектацыі, салодкі падарунак каштуе ад 6 да 55 рублёў.
Шампанскага, як запэўніла прадстаўнік МАРГ, на рынку таксама даволі шмат. Усяго на паліцах ёсць 40 найменняў. Цана стартуе ад 7 рублёў.

Смажаныя смаўжы з глінтвейнам

У цэнтры Мінска каля Палаца спорту вялікі "Калядны кірмаш" пачнецца 17 снежня і прадоўжыцца да 15 студзеня, паведаміла дырэктар КУП "Мінскзнешгандальінвест" Марына Саевіч. Кірмаш будзе працаваць з 14:00 да 22:00 у будні і з 11:00 да 23:00 у святы і на выхадных. У навагоднюю ноч пляцоўка адкрыта да 04:00.
На кірмашы будзе 30 драўляных гандлёвых домікаў і фудтракаў. Можна будзе пакаштаваць стравы армянскай, узбекскай, карэйскай і іншых нацыянальных кухань. Канешне, будуць і беларускія пачастункі.
Абяцаюцца дранікі, бліны, смажаныя смаўжы, дагестанскія пірагі, шашлыкі з морапрадуктаў і многае іншае. Наведвальнікам прапануюць глінтвейн і іншыя напоі ў разліў. Таксама будуць канцэрты, парк дзіцячых атракцыёнаў, шоу самавараў і тэатралізаваныя паказы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Бяжы, Санта: пацешныя забегі ў касцюмах Санта-Клаўса ў Еўропе (фота)
"Скрыпяць асверы на марозе": зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў
Мінск у агнях: навагоднюю ілюмінацыю запалілі ў сталіцы – фота