Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Вайскоўцы з Беларусі і РФ праводзяць баявое зладжванне на палігоне – відэа

Ваеннаслужачыя рэгіянальнай групоўкі войск Саюзнай дзяржавы праводзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы, у ходзе якіх адпрацоўваюць тактыку і іншыя мерапрыемствы. Фрагмент адпрацоўкі манеўраў глядзіце на відэа.
Sputnik
Беларускія і расійскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войск, праводзяць мерапрыемствы баявога зладжвання, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі. Ваеннае ведамства апублікавала фрагмент манеўраў у сваім Telegram-канале.

"На палігоне "Брэсцкі" беларускія і расійскія ваеннаслужачыя працягваюць праводзіць сумесныя заняткі па баявой падрыхтоўцы: адпрацоўваюць элементы тактычнай, агнявой, медыцынскай, інжынернай падрыхтоўкі, а таксама ваджэнне баявых машын па перасечанай мясцовасці", - удакладнілі ў абаронным ведамстве.

Напярэдадні стала вядома, што на баявое дзяжурства ў Беларусі заступілі зенітна-ракетны комплекс С-400 і аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер".
Падчас сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў панядзелак Аляксандр Лукашэнка падзякаваў свайму калегу Уладзіміру Пуціну за тое, што ён стрымаў абяцанне і перадаў беларускай арміі найноўшыя ўзоры расійскага ўзбраення.
У сваю чаргу кіраўнік расійскай дзяржавы расказаў, што ў Расіі прадоўжаць рыхтаваць беларускія экіпажы для самалётаў, здольных несці ядзерныя боезарады. Таксама прэзідэнт РФ адзначыў, што мерапрыемствы па баявой падрыхтоўцы рэгіянальнай групоўкі войск працягнуцца, у тым ліку, у выглядзе сумесных вучэнняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь паставіла на баявое дзяжурства комплексы С-400 і "Искандер"
Зась: вучэнні Расіі і Беларусі з’яўляюцца мерамі стратэгічнага стрымлівання
Расійская разведка адпрацоўвае манеўры на беларускім палігоне – відэа
Лукашэнка спадзяецца, што Еўропа пяройдзе да абмеркавання пытанняў бяспекі
Вальфовіч расказаў, навошта праводзіцца праверка баявой гатоўнасці ў Беларусі