МІНСК, 21 сне – Sputnik. Найноўшыя ракеты нягледзячы на адхіленні ад графіка заступяць на баявое дзяжурства, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні калегіі Мінабароны.
"У бліжэйшы час на баявое дзяжурства ўпершыню будуць пастаўлены міжкантынентальныя балістычныя ракеты "Сармат", - адзначыў ён.
Пры гэтым ён звярнуў увагу ўдзельнікаў калегіі, што "мы ведаем, там ёсць некаторы рух управа. Гэта не мяняе нашых планаў. Усё будзе рэалізавана".
Уладзімір Пуцін расказаў, што цяпер "узровень сучасных узораў узбраення ў стратэгічных ядзерных сілах перасягнуў 91%".
Паводле яго слоў, зараз ідзе пераўзбраенне палкоў ракетных войск стратэгічнага прызначэння на ракетны комплекс з гіпергукавой баявой часткай "Авангард".
"У войскі працягваюць паступаць ракетныя комплексы "Ярс", - дадаў прэзідэнт РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ядзерная зброя пакуль што не будзе перадавацца Беларусі з Расіі – МЗС РФ
Расія і ЗША дамовіліся не выкарыстоўваць ядзерную зброю з-за Украіны – Эрдаган
Лукашэнка папярэдзіў аб наступствах ядзернай вайны словамі Эйнштэйна
"Самалёт Суднага дня" выпрабавалі для сувязі з падлодкамі
У МЗС РФ заявілі аб гатоўнасці да дыялогу з ЗША па кантролі над узбраеннямі