Беларускі ноўтбук пад брэндам Horizont паступіў у продаж

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка паказаў айчынную распрацоўку ў час адкрытага ўрока 1 верасня.
Sputnik
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Ноўтбук пад брэндам Horizont паступіў у продаж, паведамляе Sputnik.
Прэзентацыя беларускай навінкі адбылася 22 снежня ў ГЦ Galleria Minsk.
Першы айчынны наўтбук з’явіўся ў продажы пад футурыстычнай назвай H-book MAK4. "Сэрца" ноўтбука – амерыканскі працэсар Intel Core 11 пакалення.
Нагадаем, што 1 верасня падчас адкрытага ўрока прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паказаў новую айчынную распрацоўку – ноўтбук Horizont. Тады ён заяўляў, што беларускіх кампанентаў у ноўтбуку ўсяго 12%, але да канца года можа быць ужо 35%.

"Начынка" беларускага ноўтбука

Вырабляецца ноўтбук на Заводзе вылічальнай тэхнікі (МВАВТ), які ўваходзіць у структуру "Гарызонта". Старыя цэхі мадэрнізавалі пад вытворчасць сучаснай камп'ютэрнай тэхнікі – ноўтбукаў і манітораў.
Беларускі ноўтбук пад брэндам Horizont паступіў у продаж
Раней канструктары, якія займаліся праектаваннем дэвайса, расказалі, што ў ноўтбуку выкарыстоўваюцца платы айчыннай вытворчасці. Акрамя таго, на прадпрыемстве спрабуюць стварыць і сваю аперацыйную сістэму.
Агучвалася таксама папярэдняя цана камп'ютэра – ад 1 300 беларускіх рублёў (482 долара па стане на 22 снежня 2022 года). Столькі, напрыклад, будуць каштаваць ноўтбукі з дыяганаллю 15,6 цалі.

Тэхнічныя характарыстыкі

Згодна з ТТХ, першы беларускі ноўтбук у залежнасці ад мадыфікацыі можа быць абсталяваны рознымі тыпамі працэсараў – Intel Core i3, Intel Core i5, Intel Core i7. Аперацыйная сістэма – Windows 11 Home.
Дысплей камп'ютэра можа быць як у 14-цалевым выкананні, так і больш шырокафарматным – 15,6 цалі. Аператыўная памяць ноўтбука – да 32 гігабайт, але цяпер яны прадстаўлены з аб’ёмам "аператыўкі" 8 ГБ і 16 ГБ. Унутраны назапашвальнік – ад 256 ГБ да 2 тэрабайт. Батарэя можа працаваць аўтаномна ад 4 да 8 гадзін.
Відэакарты для ноўтбука Horizont у двух выкананнях – Intel UHD Graphics (для i3) або больш прадукцыйная Intel Iris Xe (для i5 і i7). Аўдыёсістэма ўяўляе сабой два невялікія дынамікі магутнасцю 2 вата кожны.
У ноўтбуку стандартная колькасць партоў і раздымаў: тры порта USB, адзін раздым HDMI, а таксама кард-рыдэр для SD-карт і раздым для навушнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка паказаў першы беларускі ноўтбук, але свайго там пакуль 12%
Лукашэнка хоча даць ільготы ПВТ усім айцішнікам у краіне
Пуцін даручыў арганізаваць пераход дзяржорганаў на штучны інтэлект