МІНСК, 23 сне – Sputnik. Сённяшняя тэма – грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, прысвечанай пытанням зарплаты бюджэтнікаў і сілавікоў.
Паводле яго слоў, таксама будуць абмяркоўвацца зарплаты ў бюджэтнай сферы. Нядаўна было прынятае рашэнне падняць заробак бюджэтнікам.
"Напрыклад, урачы, настаўнікі, дзяржслужачыя, ваеннаслужачыя. Усе тыя, хто мае дачыненне да бюджэту. Нягледзячы на пэўныя праблемы, мы адшукалі магчымасці для таго, каб падтрымаць гэтых людзей", - расказаў Лукашэнка.
Пасля чаго нагадаў, што падчас пандэміі каронавіруса медыкі атрымлівалі спецыяльныя надбаўкі, якія потым былі пераразмеркаваны сярод супрацоўнікаў аховы здароўя.
"Сённяшняя тэма – грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых. Спецпадраздзяленняў, спецслужбаў, у прыватнасці Камітэта дзяржбяспекі", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
На яго думку, у гэтым выпадку важна захаваць баланс забеспячэння грашовымі сродкамі, які склаўся ў сілавым блоку краіны.
Лукашэнка нагадаў таксама, што сёлета "пенсіянераў падтрымалі. У наступным годзе разы тры мы таксама іх падтрымаем. Яны ў нас небагатыя".
Кут для жыцця
Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз вярнуўся да свайго рашэння аб будаўніцтве жылля для супрацоўнікаў сілавых структур і падкрэсліў, што гэта праблема будзе вырашана.
"Ваенны чалавек, я так па-мужчынску часта гавару, які ў выпадку, не дай бог, вайны або яшчэ чагосьці ідзе на смерць, павінен ведаць, што сем'і будуць абаронены і ў дзяцей будзе кут для жыцця", - растлумачыў ён.
На заканчэнне Лукашэнка звярнуў увагу, што прызначэнне сілавікоў у тым, каб абараняць сям'ю, дзяцей і дзяржаву.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сярэдняя зарплата ў Беларусі крыху зменшылася
Зарплаты бюджэтнікаў стануць большымі: базавую стаўку зноў павысяць у Беларусі
Даходы беларусаў працягваюць падаць: ужо "мінус" 3,6%