Ніякай ядзернай вайны ў сцэнарыях ЗША не разглядаецца, падкрэслівае расійскі эканаміст, палітычны аглядальнік, член прэзідыума Савета па знешняй і абароннай палітыцы Аляксандр Лосеў.
Па словах эксперта, ЗША маюць намер выбудаваць новы светапарадак, у якім захаваецца толькі адзін гегемон, і ўсе астатнія краіны будуць працаваць на яго, "яны свядома руйнуюць сусветную эканоміку, каб потым на абломках выбудоўваць новую", разважае Лосеў.
“Яны (ЗША – Sputnik) вывелі з рынку і прыхавалі сотні трыльёнаў долараў, каб потым на гэтыя сродкі нанава нешта ствараць. Па сутнасці падпарадкоўваць сабе ўсіх астатніх. Бо тое, што яны робяць, гэта штурхаюць свет да крызісу, да голаду, штурхаюць да сітуацыі, калі большасць краін, якія развіваюцца, прыпаўзуць да іх за дапамогай. Гэтага яны хочуць", - сказаў эксперт.
У такім амерыканскім сцэнарыі, па словах Лосева, не прадугледжана ніякай ядзернай вайны, пры якой існавала б рызыка абнулення ўсіх назапашаных капіталаў.
"Марныя будуць трыльёны долараў, якія яны разлічваюць выкарыстоўваць для новага падпарадкавання ўсіх, у выпадку ядзернай вайны і калі іх гарады будуць ператварацца ў попел і пыл. Гэта значыць, усе эскалацыйныя сцэнарыі не прадугледжваюць ядзернай вайны", - адзначыў эксперт.
Лосеў назваў расійскую ядзерную трыяду гарантыяй міру на планеце і дадаў, што ад крызісу яна не выратуе, але "выратуе нас ад чагосьці вельмі маштабнага", падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лаўроў: у Захаду скарачаюцца магчымасці "руліць" сусветнай эканомікай – відэа
Распад і новыя валюты: Мядзведзеў спрагназіраваў будучыню Захаду
Пуцін: у нашых стратэгічных праціўнікаў стаіць мэта дэзінтэграцыі Расіі
"Рухне ўся сістэма": Хазін аб нечаканых наступствах заяў Меркель
Лукашэнка: у ЕАЭС трэба выходзіць на стварэнне "вытворчасцей будучыні"