МІНСК, 26 сне – Sputnik. Украінскі беспілотнік атакаваў расійскі ваенны аэрадром "Энгельс", паведамляе мінабароны Расіі.
Сродкамі СПА ўдалося збіць лятальны апарат, але з-за падзення яго абломкаў смяротныя раненні атрымалі трое расійскіх вайскоўцаў. Загінулыя ваенныя ўваходзілі ў тэхнічныя службы аэрадрома.
У абаронным ведамстве ўдакладнілі, што беспілотнік быў збіты прыкладна ў 01:35 па маскоўскім часе.
На авіябазе каля горада Энгельс Саратаўскай вобласці знаходзяцца стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-160 і Ту-95МС. Частка з самалётаў выраблена ўжо пасля распаду СССР, а другая частка – савецкія машыны.
Авіябаза ўдзельнічае ў спецыяльнай ваеннай аперацыі. Самалёты наносяць удары ракетамі Х-101.
Ту-160 – звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык-ракетаносец. Ён здольны змяняць стрэлападобнасць крыла і здзяйсняць міжкантынентальныя пералёты. Найбольшая далёкасць без дазапраўкі перавышае 12 тыс км. Экіпаж складаецца з чатырох чалавек. Такія машыны ёсць толькі ў Расіі.
Ту-95МС таксама здольны несці ракеты. Гэта самы хуткі ў свеце самалёт з турбавінтавымі рухавікамі. У экіпажы сем чалавек. Далёкасць палётаў – больш за 10 тыс км. Стаіць на ўзбраенні толькі ў расійскіх УС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Крамлю нічога невядома: Пяскоў аб новым "мірным плане" Зяленскага
Расія імкнецца хутчэй завяршыць СВА ва Украіне – Пуцін
Ракеты РФ паразілі больш за 1,3 тысячы крытычна важных аб’ектаў Украіны
Экс-кіраўнік "Роскосмоса" Рагозін паранены пры абстрэле ў Данецку