Ваеннаслужачыя саюзнай групоўкі войск адпрацавалі тактыку наземнай атакі пад прыкрыццём артылерыйскага агню на адным з беларускіх ваенных палігонаў, кадры паказала расійскае Мінабароны. Стральба вялася толькі баявымі зарадамі, адзначылі ў ведамстве.
Баявое зладжванне адпрацоўваецца днямі і месяцамі, расказаў замкамандзіра ўзвода аднаго з расійскіх падраздзяленняў.
"Кожны ўжо ведае, хто, што, як робіць. Па сігнале, па позірку ўжо разумее, куды і як трэба дзейнічаць у гэтай сітуацыі", - сказаў вайсковец.
Аб разгортванні сумеснай групоўкі войск дамовіліся прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, баявое зладжванне расійскіх і беларускіх ваенных праходзіць на ваенных палігонах на беларускай тэрыторыі.
На сумесных занятках вайскоўцы адпрацоўваюць элементы тактычнай, агнявой, медыцынскай і інжынернай падрыхтоўкі, а таксама ваджэнне баявых машын па перасечанай мясцовасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка не выключае агрэсіі ў дачыненні да Беларусі
Лукашэнка: Беларусь і Расія ўзгаднілі ўсе пытанні – відэа
Яшчэ адна партыя ЗРК "Тор-М2К" прыбыла ў Беларусь
Вайскоўцы з Беларусі і РФ праводзяць баявое зладжванне на палігоне – відэа
Беларусь паставіла на баявое дзяжурства комплексы С-400 і "Искандер"