МІНСК, 3 сту – Sputnik. У краіне да гэтага часу не вырашана праблема даўгабудаў, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з профільнымі чыноўнікамі ў Палацы Незалежнасці, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Вы зноў пачынаеце даўгабуды параджаць у краіне. У вас незавершаныя будаўніцтвам аб’екты з’яўляюцца. І нават жылыя аб’екты. Па-мойму, ажно 22 жылыя дамы, 19 у Мінску. Гэта бязладдзе", - канстатаваў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу чыноўнікаў, што людзям абяцалі ўвесці гэтыя аб’екты своечасова, але гэта не было зроблена.
"Не наведзены парадак з даўгабудамі: 1 658 аб’ектаў налічваецца", - яшчэ раз звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго заклікаў не дапусціць паўтарэння сітуацыя ў гэтай сферы, як ужо было некалькі гадоў таму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Колькі каштуе квадратны метр жылля, расказалі ў Мінбудархітэктуры
Лукашэнка даручыў зрабіць магчымым выкуп арэнднага жылля - але не для ўсіх
Як прасоўваецца будоўля ў цэнтры Гродна, дзе знайшлі артэфакты XV стагоддзя
Жыллё ў Беларусі стане танней – улады паменшаць цану за "квадрат"
Дэпутаты прынялі папраўкі ў закон аб самавольным будаўніцтве