МІНСК, 5 сту – Sputnik. Расійскія парты адкрыты для экспарту беларускіх тавараў, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай экспарту айчыннай прадукцыі.
Паводле яго слоў, заходнія санкцыі прывялі да таго, што экспарт беларускіх тавараў стаў адчуваць цяжкасці, бо быў парушаны лагістычны ланцужок.
Лукашэнка прапанаваў профільным чыноўнікам абмеркаваць пытанне пошуку новых лагістычных рашэнняў, тым больш, што на ўзроўні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пытанне аб адкрыцці партоў для тавараў з Беларусі было вырашана.
"Пытанне застаецца за малым – пачынаць грузіць у гэтых партах. Хаця сёе-тое мы ўжо пачалі грузіць. Трэба хутчэй будаваць гэтыя парты, даводзіць да пэўнага ўзроўню і гандляваць ужо праз уласныя парты", - паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Порт пад Санкт-Пецярбургам
Раней у чэрвені мінулага года Аляксандр Лукашэнка агледзеў будаўніцтва беларускага порта ў Бронцы, які знаходзіцца недалёка ад Санкт-Пецярбурга.
Потым у жніўні 2022 года прэм'ер Раман Галоўчанка расказаў, што беларускі бок адгружае на экспарт тавары праз дзевяць расійскіх партоў у самых розных напрамках. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы льготным тарыфам, якія дала Расія.
Беларусь пераарыентавала свой экспарт на расійскія марскія гавані ў адказ на недружалюбныя крокі з боку рэспублік Балтыі, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска і іншыя абмежавальныя меры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Для патрэб Мінска могуць пабудаваць марскі тэрмінал – улады Мурманскай вобласці
Беларускія кампаніі змогуць лавіць рыбу ў расійскіх водах
Улады расказалі, колькі расійскіх партоў прымаюць грузы з Беларусі
Складскія запасы прамысловай прадукцыі выраслі ў Беларусі
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб перавалцы грузаў праз парты