МІНСК, 6 сту – Sputnik. Беларусь атрымала добры вопыт падчас зладжвання рэгіянальнай групоўкі войск, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання палігона Абуз-Лясноўскі.
"Я вельмі ўважліва буду слухаць і выкарыстоўваць гэта пры падрыхтоўцы нашых Узброеных сіл Беларусі і Расіі для абароны агульнай Айчыны", - сказаў кіраўнік дзяржавы, яго словы перадае БелТА.
Паводле яго слоў, вопыт баявога зладжвання войск мае вялікае значэнне для Беларусі. І дадаў, што ваенным і далей давядзецца працаваць у такім жа рэжыме – "рыхтаваць і беларусаў, і расіян".
"Мы не толькі дапамаглі вам, мы самі сабе дапамаглі. Мы ад вас атрымліваем вялікую інфармацыю, гэта вопыт. Нашы афіцэры, дапамагаючы рыхтавацца тым, хто пораху не нюхаў, вобразна кажучы, і тым, каму трэба ўспомніць ваенныя навыкі, – гэта для іх таксама школа, гэта вопыт", - адзначыў Лукашэнка.
Сумесная групоўка
Прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раней дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войск. У рамках гэтых мерапрыемстваў у рэспубліку павінна прыбыць каля дзевяці тысяч расійскіх вайскоўцаў, а таксама тэхніка і ўзбраенне.
Як заяўлялі ў МЗС РФ, разгортванне сумеснай ваеннай групоўкі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы з’яўляецца адказам на нарошчванне сіл НАТА ў Польшчы і прыбалтыйскіх краінах. Баявое зладжванне носіць абарончы характар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Групоўкі войск Беларусі і Расіі правялі сумесныя вучэнні
Вайскоўцы з Беларусі і РФ праводзяць баявое зладжванне на палігоне – відэа
Лукашэнка не выключае агрэсіі ў дачыненні да Беларусі