Купіць нерухомасць за базавую: створана адзіная база пустых дамоў

У Беларусі ёсць працэдура прызнання дамоў пустымі: іх зносяць або прадаюць па сімвалічнай цане. Цяпер такое безгаспадарнае жыллё сабрана ў адной базе.
Sputnik
МІНСК, 8 сту – Sputnik. У Беларусі запусцілі адзіны рэестр пустых дамоў, пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта па маёмасці.
Любы жадаючы можа атрымаць доступ да ўсіх дамоў у краіне, прызнаных пустымі. У рэестры можна шукаць безгаспадарную і/або выстаўленую на продаж нерухомасць па раёнах, ступені зносу і іншых характарыстыках дома.
Папаўняюць спісак мясцовыя органы ўлады. На дадзены момант у рэестры больш за 1,2 тысячы дамоў.
"Доступ да рэестра – адкрыты і бясплатны. Кожны жадаючы зможа не толькі знайсці і паглядзець характарыстыкі таго ці іншага дома, але і ў рэжыме анлайн убачыць яго месцазнаходжанне, стан, даведацца ўзрост", - паведамілі ў Камітэце па маёмасці.
База пустых дамоў знаходзіцца на сайце eri2.nca.by. Неабходна выбраць укладку "Увайсці як госць", увесці ў фільтр неабходныя вам крытэрыі для пошуку і паглядзець статус дома, яго характарыстыкі і цану, калі ён выстаўлены на продаж.
На гэты момант у рэестры толькі сем пустых дамоў, выстаўленых на продаж: шэсць у Магілёўскай вобласці і адзін у Гродзенскай. Астатняе ж жыллё, мяркуючы па базе, пакуль што проста мае статус "выяўлена" ці ж гаспадары былі апавешчаны аб прызнанні дома пустым.

Дамы за базавую

У сакавіку 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №115, якім упарадкавана работа па адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці.
Мясцовыя ўлады могуць адчужаць пустыя дамы без дакументаў, якія сведчаць аб правах на іх. Галоўны крытэрый – больш за тры гады дом або ўчастак лічыцца закінутым. Такія дамы можна зносіць або прадаваць па сімвалічнай цане.
Згодна з указам, пустыя дамы, якія трапілі на аўкцыён, будуць прадавацца па рыначнай цане з магчымасцю паэтапнага зніжэння кошту да 1 базавай велічыні (цяпер яе памер – 37 рублёў).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Колькі шматдзетных сямей атрымалі жыллё ў 2022-м, расказаў Мінгарвыканкам
Лукашэнка раскрытыкаваў Мінбудархітэктуры за даўгабуды
Колькі каштуе квадратны метр жылля, расказалі ў Мінбудархітэктуры
Лукашэнка даручыў зрабіць магчымым выкуп арэнднага жылля - але не для ўсіх
Жыллё ў Беларусі стане танней – улады паменшаць цану за "квадрат"