МІНСК, 12 сту – Sputnik. Ключавая задача – знізіць спажыванне энергіі, каб зменшыць сабекошт беларускай прадукцыі і павысіць яе канкурэнтаздольнасць. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Дзяржстандарта – дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Паводле яго слоў, у 2022 годзе ў Беларусі выкананы ўсе асноўныя паказчыкі дзяржаўнай праграмы "Энергазберажэнне" на 2021-2025 гады".
"У нас сёння энергаёмістасць валавога-ўнутранага прадукту складае 141 кілаграм нафтавага эквіваленту на 1000 долараў. Для прыкладу ў 2010 годзе гэты паказчык складаў 170. Гэта значыць, вынік даволі значны. Мы абагналі па гэтым паказчыку краіны, якая знаходзіцца ў падобных кліматычных умовах. Напрыклад, Канаду, у якой па папярэднім годзе гэты паказчык склаў 170 кілаграмаў", - сказаў Крэцкі.
Ён растлумачыў, што дабіцца вялікіх вынікаў у рэспубліцы ўдалося за кошт укаранення самых сучасных энергазберагальных тэхналогій. Частка з іх айчынныя, частка распрацавана сумесна з расійскімі партнёрамі. У якасці прыкладу ён прывёў ААТ "Беларускі цэментны завод", дзе за кошт мадэрнізацыі печы абпалу ўдзельныя энергазатраты былі зніжаны на 26%. Іншы гігант прамысловасці – Беларускі металургічны завод знізіў гэты паказчык на 16%.
Крэцкі асабліва падкрэсліў, што на сённяшні дзень па энергаэфектыўнасці Беларусь займае лідзіруючае месца ў ЕАЭС.
"Затраты на вытворчасць адной кілават гадзіны ў Беларусі складаюць 238 грам умоўнага паліва. У Расійскай Федэрацыі гэты паказчык – 307, у Арменіі – 283, у Казахстане каля 400", - прывёў лічбы спікер.
Таксама Крэцкі растлумачыў, што зніжэнне энергаёмістасці ВУП – стратэгічная задача. Паколькі гэта зніжае сабекошт беларускай прадукцыі і робіць яе больш канкурэнтаздольнай на знешнім рынку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Эканоміць, каб багацець: як працуюць праграмы па энергаэфектыўнасці
Беларусь і РФ вызначылі, што рабіць з адпрацаваным ядзерным палівам
Дваццаць і больш: у МАГАТЭ растлумачылі, колькі трэба будаваць рэактараў за год