МІНСК, 14 сту – Sputnik. У Пентагоне не бачаць намераў Мінска ўступіць ва ўкраінскі канфлікт, пра гэта паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскага Мінабароны.
Ён удакладніў, што Вашынгтон ведае аб запланаваных сумесных лётна-тактычных вучэннях Масквы і Мінска.
"Мы не бачым прыкмет таго, што Беларусь мае намер уступіць у канфлікт", - паведаміў прадстаўнік ведамства.
Сумесныя вучэнні
Як паведамлялі раней у прэс-службе беларускага Мінабароны, сумесныя з Расіяй лётна-тактычныя вучэнні пройдуць у перыяд з 16 студзеня па 1 лютага.
Плануецца, што ў манеўрах будуць задзейнічаны авіяцыйныя падраздзяленні дзвюх краін. У час вучэнняў будуць выкарыстоўвацца ўсе аэрадромы і палігоны ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Беларусі.
Па даных міністэрства абароны, расійскі авіяцыйны складальнік з ліку ваенна-касмічных сіл УС РФ прыбыў у Беларусь 8 студзеня.
Мэтай вучэнняў названа павышэнне ўзроўню баявой падрыхтоўкі беларускіх і расійскіх ваенных лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанента рэгіянальнай групоўкі войск.
Раней у Мінабароны заяўлялі, што манеўры не накіраваны супраць трэціх краін.
Беларуска-расійская групоўка войск
Авіяцыйныя падраздзяленні, якія прымуць удзел у вучэннях, уваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войск (РГВ). Рашэнне аб стварэнні РГВ у кастрычніку 2022 года прынялі прэзідэнты Беларусі і Расіі ў мэтах умацавання абараназдольнасці дзяржавы.
Групоўкі войск дзвюх краін ужо паспелі правесці вучэнні мотастралковых і танкавых падраздзяленняў, СПА і іншых спецвойск.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусі важны вопыт, атрыманы падчас баявога зладжвання – Лукашэнка
Групоўкі войск Беларусі і Расіі правялі сумесныя вучэнні
Casus belli, польская пагроза і выклікі для Беларусі: інтэрв’ю Аляксандра Вальфовіча
Лукашэнка не выключае агрэсіі ў дачыненні да Беларусі
Зась: вучэнні Расіі і Беларусі з’яўляюцца мерамі стратэгічнага стрымлівання