МІНСК, 18 сту – Sputnik. Сумеснае лётна-тактычнае вучэнне беларускіх і расійскіх сіл праводзіцца пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА Беларусі Андрэя Лук’яновіча, вынікае з паведамлення Мінабароны Беларусі.
Палкоўнік Лук’яновіч адзначыў, што ў вучэнні, якое пачалося 16 студзеня і працягнецца па 1 лютага, прымае ўдзел самалёт А-50. Гэта спецыяльны борт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, створаны на базе Іл-76. Такая тэхніка стаіць на ўзбраенні расійскіх ПКС.
"Гэты авіяцыйны комплекс (самалёт - Sputnik) дае магчымасць нарасціць радыёлакацыйнае поле практычна на ўсю глыбіню Рэспублікі Беларусь", - растлумачыў камандуючы.
Раней падобныя самалёты краін НАТА неаднаразова былі заўважаны адносна недалёка ад беларускай мяжы з боку Польшчы – напрыклад, Boeing E-8C амерыканскіх ВПС.
Унікальныя знішчальнікі
З Расіі прыбылі таксама знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-34. У іх ёсць важнае адрозненне ад іншых такіх машын у ваеннай авіяцыі Беларусі і Расіі. Звычайна ў двухмесных самалётах такога тыпу крэслы лётчыкаў размешчаны адзін за адным.
У Су-34 рэалізавана схема "радам". Гэта павялічвае ўзровень камфортнасці, а вышыня кабіны за крэсламі дазваляе лётчыку ўстаць у поўны рост. Экіпаж садзіцца ў кабіну праз убудаваную лесвічку і люк у задняй сценцы, а не праз прыстаўную канструкцыю.
Гэтыя самалёты адрознівае і павышаная баявая жывучасць. Першыя ўзоры існавалі ўжо на пачатку 1990-х.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
МЗС РФ: сумесная групоўка ў Беларусі стварыла заслон сілам НАТА
Сумесныя з Расіяй лётна-тактычныя вучэнні стартуюць у Беларусі
Беларусі важны вопыт, атрыманы падчас баявога зладжвання – Лукашэнка
Групоўкі войск Беларусі і Расіі правялі сумесныя вучэнні
Беларусь паставіла на баявое дзяжурства комплексы С-400 і "Искандер"