МІНСК, 19 сту – Sputnik. Беларускі бок гатоў даць Башкортастану асобін зуброў, паведаміў кіраўнік Башкортастана Радый Хабіраў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Цалкам выпадкова зайшла размова ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта... Мы прапанавалі нейкую частку асобін, адпаведна, узяць на развіццё, на прыплод у Башкортастан", - растлумачыў кіраўнік рэгіёна.
Нечакана для яго адказалі, што такое магчыма. Напрыклад, зуброў ужо адпраўлялі ў Калужскую вобласць. Папярэднія кансультацыі паказалі, што башкірскія ўмовы падыходзяць беларускім волатам.
Але гэтая справа не аднаго дня. Спачатку навукоўцы як з Башкортастана, так і Беларусі павінны ўсё ўважліва вывучыць. Прадстаўнікі расійскага рэгіёна прыедуць у рэспубліку і разам з беларускімі калегамі разгледзяць пытанне на месцы. Потым беларускія спецыялісты азнаёмяцца з лакацыямі ў Башкортастане. Па словах кіраўніка рэгіёна, ёсць тры раёны, дзе тэарэтычна могуць жыць зубры.
Паводле звестак нацпарку "Белавежская пушча", на пачатак 2022 года яго тэрыторыю насялялі 703 асобіны зуброў. Гэта на 28 больш, чым на пачатку 2021 года. Дарослых самцоў налічылі 117, дарослых самак – 402, маладняку – 107.
Раней у нацпарку таксама заяўлялі, што ў Белавежскай пушчы жыве зашмат зуброў. Яны пачалі выходзіць на сельгасугоддзі і наносіць пэўную шкоду аграпрадпрыемствам. У той жа час зубры ў Беларусі – чырванакніжнікі. Паляваць на іх па законе можна, але толькі на так званы рэзервовы генафонд – старых і/або хворых жывёл.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пакуль беларускія арлы зімуюць у Грэцыі, іх гнёзды занялі вароны і ястрабы
Беларусь працягне дабівацца зносу загароды ў Белавежскай пушчы – Мінпрыроды
Пухнатая гісторыя любві і цярпення: Наталля, 400 трусоў і кот Баюн