МІНСК, 26 сту – Sputnik. Выбарчая камісія Ленінградскай вобласці гатова падзеліцца з беларускімі калегамі вопытам барацьбы з фэйкамі і правакацыямі падчас выбараў, заявіў кіраўнік камісіі Міхаіл Лебядзінскі, адказваючы на пытанне Sputnik.
"Праца з фэйкамі вельмі спецыфічная. Так ці інакш існуюць асобы і сілы, якія займаюцца палітыкай у сваіх інтарэсах", - заявіў Міхаіл Лебядзінскі ў рамках размовы з прадстаўнікамі прэсы.
Паводле яго слоў, вопыт правядзення электаральных кампаній паказвае, што для паспяховай барацьбы з правакацыямі і фэйкамі неабходны спецыяльныя навыкі.
'Каб змагацца з правакатарамі, патрэбны прафесійныя навыкі. Калі своечасова не выправіць недакладную інфармацыю, людзі палічаць яе праўдай", - адзначыў ён.
ЦВК Беларусі і Расіі
Кантакты ЦВК Беларусі і РФ актывізаваліся ў 2022 годзе. Вясной мінулага года кіраўнік ЦВК рэспублікі Ігар Карпенка здзейсніў візіт у Маскву, дзе сустрэўся са старшынёй ЦВК РФ Элай Памфілавай. Адна з асноўных тэм, якая абмяркоўвалася ў Маскве, – абмен вопытам правядзення адзінага дня галасавання. У Беларусі ён адбудзецца ўпершыню ў 2024 годзе, у Расіі ўжо ёсць такі вопыт.
У снежні 2022 года Памфілава здзейсніла візіт у адказ у Мінск. Дэлегацыя ЦВК прыняла ўдзел у маштабным беларуска-расійскім маладзёжным форуме "Моладзь і выбары", які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы.
У Мінску таксама было падпісана абноўленае пагадненне аб супрацоўніцтве органаў дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Карпенка: Беларусі цікавы расійскі вопыт правядзення выбарчых кампаній
Кіраўнік ЦВК Расіі Памфілава: нельга ўпускаць моладзь
Кіраўнік ЦВК расказаў, калі пачнецца актыўная фаза падрыхтоўкі да выбараў