Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Прэзідэнт ЗША можа спыніць канфлікт ва Украіне – Крэмль

Раней амерыканскі экс-прэзідэнт Дональд Трамп выказаў меркаванне, што ён змог бы дамовіцца аб спыненні канфлікту ва Украіне на працягу сутак.
Sputnik
МІНСК, 27 сту – Sputnik. У Крамлі пагадзіліся са сцвярджэннем Дональда Трампа, што прэзідэнт ЗША можа пакласці канец украінскаму канфлікту, заявіў прэс-сакратар расійскага кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Раней амерыканскі экс-прэзідэнт Дональд Трамп сказаў, што калі б ён быў кіраўніком ЗША, то змог бы дамовіцца аб спыненні канфлікту ва Украіне на працягу сутак. Ён выказаў меркаванне, што, калі б яго перавыбралі на другі тэрмін, баявых дзеянняў не здарылася б.
"Напэўна, тэарэтычна спадар Трамп не далёкі ад праўды. Прэзідэнт ЗША, сапраўды, захаці ён пакласці канец гэтаму канфлікту, можа гэта зрабіць вельмі хутка, выкарыстаўшы, скажам так, магчымасць фактычна проста даваць указанні кіеўскаму рэжыму. Дастаткова адпаведнага ўказання з Вашынгтона, і ўсё гэта можна завяршыць", - адзначыў Пяскоў.
Паводле яго слоў, канфлікт мог бы скончыцца, "вядома, не за дзень-два, але ключ ад кіеўскага рэжыму шмат у чым у руках Вашынгтона".
Прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што цяперашні кіраўнік Белага дома Джо Байдэн не хоча гэтага рабіць, а наадварот – працягвае даваць даручэнні аб пастаўках узбраення і тэхнікі ва Украіну.
Нагадаем, што на днях ЗША паведамілі аб адпраўцы Кіеву 31 танка Abrams.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Захарава заклікала ФРГ растлумачыць пазіцыю па ўдзеле ва ўкраінскім канфлікце
Пяскоў: змена статусу спецаперацыі не абмяркоўваецца
Амерыканскія танкі не зменяць ход расійскай спецаперацыі – Слуцкі
ЗША развязалі татальную гібрыдную вайну супраць РФ на яе тэрыторыі – Антонаў
Маркаў: Захад разлічвае перамагчы Расію і ператварыць яе ў "анты-Кітай"