МІНСК, 7 лют – Sputnik. Прамая матэрыяльная шкода для Беларускай ССР ад дзеянняў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ацэньваецца мінімум у 2,3 трыльёны долараў, паведаміў кіраўнік беларускай генпракуратуры Андрэй Швед.
Ён нагадаў, што ў кастрычніку 2022-га спецыяльная ўрадавая камісія завяршыла сваю работу, яе галоўнай задачай было вызначыць матэрыяльны ўрон, нанесены БССР у гады ВАВ.
"Мінімальная сума матэрыяльнага ўрону складае 43,5 тысячы тон золата, або ў цяперашнім курсе долара ЗША – 2 трыльёны 300 мільярдаў долараў", - сказаў генеральны пракурор у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Швед растлумачыў, што гаворка ідзе пра прамую матэрыяльную шкоду з боку нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Крымінальная справа
У красавіку 2021 года ў Беларусі распачалі крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва БССР у час Вялікай Айчыннай вайны.
Тады ж генеральны пракурор заявіў, што Мінск будзе ставіць пытанне аб выдачы ваенных злачынцаў, якія яшчэ жывыя, каб правесці над імі адкрыты суд на беларускай тэрыторыі.
Швед таксама агучыў планы Беларусі прадставіць у міжнародны трыбунал доказы, каб можна было распачаць працэдуры прызнання генацыду беларускага народа ў гады вайны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Алейнік падзякаваў Ізраілю за памяць аб беларускіх выратавальніках яўрэяў
Рассакрэчаны архівы: Гітлер хацеў ператварыць Беларусь у калонію яшчэ ў 1933 годзе
Дыялог з Германіяй па справе аб генацыдзе беларускага народа пачаўся – Швед
Архівы РФ даюць паток дакументаў для расследавання генацыду беларусаў – Швед
Генацыд беларускага народа – абнародаваны новыя факты