МІНСК, 8 лют – Sputnik. У гэтым годзе танк Т-72БМ2, мадэрнізаваны на беларускіх прадпрыемствах ВПК, будзе прыняты на ўзбраенне, заявіў першы намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл генерал-маёр Андрэй Федзін.
"У гэтым годзе завяршаюцца дзяржаўныя выпрабаванні і будзе прыняты на ўзбраенне мадэрнізаваны на айчынных прадпрыемствах танк Т-72БМ2", - заявіў прадстаўнік Мінабароны ў каментарыі "ВаенТБ".
Раней у беларускім абаронным ведамстве расказалі, што Т-72БМ2 быў створаны на 140-м рамонтным заводзе ў выніку глыбокай мадэрнізацыі асноўнага баявога танка савецкай распрацоўкі – Т-72.
Корпус беларускага танка абаронены спецыяльнымі супрацькумулятыўнымі рашоткамі. На ім усталявана звычайная 125-міліметровая гармата і сучасны прыцэл "Сосна-У".
Прычым распрацоўка айчынных збройнікаў забяспечана сучаснай дынамічнай абаронай, таксама створанай на абаронных прадпрыемствах рэспублікі.
Галоўнай асаблівасцю машыны з’яўляецца наяўнасць аўтаномнай устаноўкі сілкавання, якая дазваляе забяспечваць электраэнергіяй агрэгаты баявой машыны без запуску асноўнага рухавіка.
Цікава, што абкатку новай баявой машыны на палігоне ажыццяўляла каманда беларускіх вайскоўцаў, якая выступала на "Танкавым біятлоне".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Дзяржкамваенпрам: Мінск павялічыць магутнасці для вытворчасці беспілотнікаў
Прамыя канкурэнты HIMARS: як гучаць беларускія "Паланэзы" – відэа
Пантус: Беларусь уваходзіць у топ-20 краін, якія экспартуюць узбраенне і тэхніку
Новыя ракеты ўласнай вытворчасці выпрабуюць у Беларусі
Беларускі ВПК пра ўплыў санкцый, вытворчасць зброі і турэцкія БПЛА