Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

МЗС Беларусі растлумачыла, што перашкодзіла перамір’ю паміж Украінай і РФ у 2022 годзе

Дакумент аб перамір’і быў на пэўнай стадыі падрыхтоўкі, па ім можна было весці далейшыя перагаворы і дыскуціраваць, але Украіна атрымала іншыя ўказанні.
Sputnik
МІНСК, 13 лют – Sputnik. Заключэнню перамір’я паміж расійскім і ўкраінскім бокам вясной мінулага года перашкодзіў Захад, заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.
Як расказаў Глаз, некалькі высокапастаўленых асоб паведамілі ведамству, што кіраўніку ўкраінскай дзяржавы Уладзіміру Зяленскаму яго заходнія партнёры выказалі меркаванне, што мірныя перагаворы трэба спыніць.
"І ў сувязі з гэтым яны і былі спынены", - сказаў прадстаўнік МЗС у эфіры тэлеканала СТБ.
Ён падкрэсліў, што гэта вядома "з дакладных крыніц, і не з адной крыніцы".
Пры гэтым, як адзначыў прэс-сакратар, дакумент аб перамір’і быў тады на пэўнай стадыі падрыхтоўкі, і па ім можна было весці перагаворы далей і дыскуціраваць.
Глаз нагадаў, што тады беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка адзначаў важнасць спынення кровапраліцця, і бакі былі да гэтага ўжо блізкія. Але ўкраінскаму боку паступілі іншыя ўказанні, і ў выніку перагаворны працэс быў спынены.
"На сённяшні дзень, вядома, не праглядаюцца ўмовы для яго аднаўлення, хаця, вядома, дыпламатыя павінна працаваць", - лічыць прадстаўнік міністэрства.

Спецаперацыя і перагаворы

Расія з 24 лютага 2022 года праводзіць ваенную спецаперацыю. Па заявах расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, яе задача – "абарона людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам з боку кіеўскага рэжыму". Канчатковай мэтай СВА прэзідэнт назваў поўнае вызваленне Данбаса і стварэнне такіх умоў, якія будуць гарантаваць бяспеку і для самой Расіі.
Кансультацыі паміж расійскім і ўкраінскім бокам пачаліся ў канцы лютага 2022 года. У прыватнасці, дэлегацыі дзвюх краін двойчы сустракаліся на тэрыторыі Беларусі, а пасля перайшлі ў фармат зносін па відэа-канферэнц-сувязі. У канцы сакавіка бакі зноў правялі правялі раунд вочных перагавораў у Стамбуле, дзе былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці.
Але пазней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што Украіна адмаўляецца ад зробленых раней прапаноў і стварае шматлікія правакацыі, каб затармазіць перагаворны працэс.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Трыста заходніх танкаў не зробяць надвор’е Кіеву – Небензя
Кангрэсмены ЗША запатрабавалі ад Байдэна спынення дапамогі Украіне
Шайгу агучыў лічбы страт УСУ за студзень
ЗША трэба весці перагаворы аб міры Расіі і Украіны – Трамп
Пяскоў: змена статусу спецаперацыі не абмяркоўваецца