Лукашэнка чыноўнікам аб фінансаванні тэатраў: вы хочаце ўзаконіць бардак

Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў прапановы ўрада аб бюджэтным фінансаванні беларускіх тэатраў.
Sputnik
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не пагадзіўся з прапановамі чыноўнікаў наконт фінансавання тэатраў.
Кіраўнік дзяржавы заявіў на пашыраным пасяджэнні Саўміна, што яму практычна прапануюць поўнасцю аплаціць утрыманне тэатраў. Размова ідзе і аб аплаце працы служачых і рабочых, камунальных паслуг, аб тэхнічным абслугоўванні будынкаў і добраўпарадкаванні тэрыторыі.

"Дрэвы буду садзіць за вас, а вы будзеце хадзіць з бэчэбэшнымі сцягамі. І рамонт абсталявання і транспарту. Хіба тэатр будзе перажываць наконт транспарту, нейкага абсталявання? За гэта ж заплацяць з бюджэту", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што раней ужо ўводзілі роўнадолевае фінансаванне для тэатраў: 50% з бюджэту і 50% уласных сродкаў.
"Мы ж сабраліся, каб лепш зрабіць. А вы мне прапануеце сёння вось гэты бардак узаконіць", - дадаў ён.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што роўнадолевае фінансаванне – аптымальны варыянт. Але прапануецца, што бюджэт будзе аплачваць пастаянныя выдаткі. А, на думку Лукашэнкі, у іх "конь не валяўся".
"…Навошта вы мне падсоўваеце гэтыя рашэнні? Мы ж дамовіліся: зарабілі мільён – мільён з бюджэту плаціце. Тады будзе зразумела: вы зарабілі больш – больш атрымалі", - адзначыў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Купалаўскі тэатр сталі менш наведваць гледачы
Пяцьдзесят пяць прыступак у свет тэатра і музыкі
Заслужаны артыст Расіі стаў галоўным балетмайстрам беларускага Вялікага тэатра