МІНСК, 16 лют – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што ў пятніцу плануе сустрэцца з Пуціным, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
Нагадаем, 5 лютага Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі тэлефонную размову, падчас якой дамовіліся правесці сустрэчу на працягу некалькіх месяцаў.
Як раней паведамлялася, у 2022 годзе Пуцін і Лукашэнка сустракаліся не менш за 10 разоў, рэгулярна размаўлялі па тэлефоне для абмеркавання пытанняў, у тым ліку і бяспекі.
Апошняя асабістая сустрэча двух лідараў адбылася у канцы снежня ў Санкт-Пецярбургу, да гэтага, 19 снежня, Пуцін прыязджаў у Мінск, дзе ў Палацы Незалежнасці правёў перагаворы з Лукашэнкам у пашыраным і вузкім фарматах. Тады ў Мінску былі дасягнуты дамоўленасці па энерганосьбітах, у прыватнасці па газе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Спробы задушыць Беларусь і Расію праваліліся – Лукашэнка
Лукашэнка: Беларусь і Расія ўзгаднілі ўсе пытанні – відэа
Гэта будзе новы рэкорд: Пуцін назваў лічбы па тавараабароце з Беларуссю