Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Завяршаецца рэгістрацыя на навучанне ў ВНУ Расіі

Як расказалі ў прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, прыём дакументаў завершыцца 20 лютага.
Sputnik
МІНСК, 16 лют – Sputnik. У апошнія некалькі гадоў расійскія ВНУ карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод беларускай моладзі. За восем гадоў колькасць студэнтаў-першакурснікаў Маскоўскага фізіка-тэхнічнага ўніверсітэта з Беларусі вырасла ў дзесяць разоў.
Пра гэта заявіў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь падчас прэс-канферэнцыі на тэму: "Уступная кампанія 2023. Асаблівасці навучання ў ВНУ Расіі" намеснік дырэктара па адукацыйнай дзейнасці Перадавой інжынернай школы радыёлакацыі, радыёнавігацыі і праграмнай інжынерыі МФТІ Аляксандр Ваяводзенка.
У 2015 годзе расійскі ўніверсітэт арганізаваў адну з першых алімпіяд для школьнікаў у офісе Рассупрацоўніцтва ў Мінску. Пасля чаго пачаў шчыльна супрацоўнічаць з прадстаўніцтвам гэтай арганізацыі ў беларускай сталіцы.

"Наша ВНУ ўважліва працуе з абітурыентамі з Беларусі, іх колькасць з 2015 года вырасла ў дзесяць разоў. У бліжэйшыя выхадныя ў Мінску і Віцебску будзе праходзіць фінал алімпіяды "Фізтэх", паводле (вынікаў - Sputnik) якой можна паступіць у МФТІ без уступных экзаменаў. Алімпіяду будуць пісаць больш за 30 чалавек – гэта фіналісты, якія прайшлі адборачны этап", - сказаў Аляксандр Ваяводзенка.

Таксама прадстаўнік універсітэта адзначыў, што паступіць ва ўніверсітэт можна па выніках АДЭ, цэнтралізаванага экзамену і ўнутраных экзаменаў МФТІ. Стаць студэнтам можна і атрымаўшы перамогу на пераліковай алімпіядзе.
"Калі школьнік напісаў фінал пераліковай алімпіяды на прызавы дыплом, то ён мае права паступаць без уступных экзаменаў на фізтэх. Або яму залічаць яго (дыплом - Sputnik) як 100 балаў па адпаведным экзамене", - паведаміў Ваяводзенка.
Пералікавыя алімпіяды будуць праходзіць увесь люты і сакавік. Школьнікі могуць рыхтавацца да іх, паглядзеўшы відэаразбор задач фіналу алімпіяды ў групе універсітэта ў сацыяльных сетках.
"Акрамя разбораў алімпіядных задач мы будзем публікаваць відэа па падрыхтоўцы да экзаменаў. У тым ліку да АДЭ. Гэтыя заданні спатрэбяцца і тым, хто будзе здаваць цэнтралізаваны экзамен, паколькі задачы многія падобныя", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Ваяводзенка.
Нагадаем, што квоты на бясплатнае навучанне расійскі ўрад штогод выдзяляе для замежных абітурыентаў. Акрамя вучобы на бюджэце, квота прадугледжвае стандартную стыпендыю, месца ў інтэрнаце і многія іншыя прэферэнцыі. У гэтым годзе для беларускіх абітурыентаў выдзелена 1,3 тыс месцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Перспектыўна і прэстыжна: беларусаў запрашаюць на вучобу ў ВНУ Расіі
Цэнтралізаваныя экзамены пройдуць у 144 пунктах – Мінадукацыі
Расійскія ВНУ прэзентуюць свае праграмы на выставе ў Мінску
Новыя студэнцкія абмены запусцяць Беларусь і Расія
Лукашэнка падпісаў указ аб змене правіл прыёму ў ВНУ