МІНСК, 17 лют – Sputnik. Беларускія IT-кампаніі атрымалі ад Расіі заказы больш як на 300 млн долараў, паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
"Мяне прыемна здзівіла, што вашы кампаніі больш чым на 300 млн долараў заказалі ў нашых айцішнікаў прадукту", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што ў нядаўнім мінулым шмат гаварылася аб тым, што айцішнікі "разбегліся" ў Беларусі і Расіі.
"Нават тут "міралюбівым" краінам не ўдалося нас так заціснуць, што лепшыя розумы, як яны казалі, збеглі з нашых краін", - адзначыў Лукашэнка.
Адток айцішнікаў
Першая хваля рэлакацыі (пераезду за мяжу) ІТ-кампаній і асобных спецыялістаў была ў Беларусі пасля выбараў у 2020 годзе. Потым гэта працягнулася пасля новых санкцый заходніх краін у 2022 годзе.
Як запэўнілі вясной мінулага года ў Мінсувязі Беларусі, катастрафічнага адтоку кадраў не было.
У пачатку 2023 года ў базе даных Белстата па рабочай сіле ў графе "Інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання" паведамлялася, што за год звольнены 29 577 чалавек. На працу прынята ў два разы менш – 13 040. Гэта значыць са сферы пайшло прыкладна 16 тысяч спецыялістаў.
Калі параўноўваць з 2021 годам, то прынятых на працу ў IT стала амаль на 34% менш, а звольненых – на 74% больш.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка хоча даць ільготы ПВТ усім айцішнікам у краіне
Мінсувязі пракаменціравала сітуацыю з IT-спецыялістамі ў Беларусі
Лукашэнка вырашыў разабрацца "з гэтымі айцішнікамі"