Лукашэнка падпісаў закон аб папраўках у статут АДКБ

Пратаколам уносіцца дапаўненне ў статут аб тым, што члены АДКБ будуць узаемадзейнічаць у сферы біялагічнай бяспекі.
Sputnik
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікаваў пратакол аб унясенні змяненняў у Статут АДКБ, дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Ратыфікаваць чацвёрты пратакол аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года, падпісаны 26 жніўня 2022 года", - гаворыцца ў тэксце закона.
Да гэтага 25 студзеня дакумент прыняла Палата прадстаўнікоў. Праз пяць дзён, 30 студзеня, яго ўхвалілі сенатары Савета Рэспублікі.
Нагадаем, пратакол быў падпісаны ў 2022 годзе ў індывідуальным парадку ўсімі членамі АДКБ. Гэтым пратаколам уносіцца дапаўненне аб тым, што члены арганізацыі будуць узаемадзейнічаць у сферы біялагічнай бяспекі. Дапаўненні таксама прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў генеральнага сакратара арганізацыі, але толькі па рашэнні вышэйшага органа АДКБ, а менавіта Савета калектыўнай бяспекі.

Вучэнні АДКБ у Беларусі

Нагадаем, у Беларусі ў верасні пройдуць тры вучэнні: "Взаимодействие" Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, "Поиск" разведвальных падраздзяленняў і "Эшелон" – тылавых.
Акрамя таго, у бягучым годзе ў перыяд старшынства Мінска ў АДКБ прадугледжваецца правядзенне на тэрыторыі Беларусі міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Таксама будзе арганізаваны дыялог на ўзроўні міністраў замежных спраў, міністраў абароны, сакратароў Савета бяспекі па лініі АДКБ – КНР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
АДКБ будзе ўмацоўваць баявую гатоўнасць калектыўных сіл
Расія не звярталася ў АДКБ па дапамогу ў СВА і наўрад ці звернецца – Лаўроў
Лукашэнка аб канфлікце Украіны і Расіі: АДКБ адсядзецца не атрымаецца
Зась аб выніках працы АДКБ у 2022 годзе і прыярытэтах на 2023 год – відэа
У Крамлі пракаменціравалі адмову Ерэвана ад вучэнняў АДКБ