МІНСК, 17 лют – Sputnik. У Мінску напярэдадні адкрылася 20-я спецыялізаваная выстава для абітурыентаў 2023 года "Адукацыя і кар’ера", перадае карэспандэнт Sputnik.
Стэнды з праграмамі беларускіх і расійскіх універсітэтаў устаноўлены на першым і другім паверхах сталічнага Палаца мастацтваў.
Абітурыенты змогуць падрабязна даведацца, як паступіць у расійскія ВНУ. На дадзены момант многія з іх прапануюць тры варыянты для паступлення:
па агульным конкурсе (здача расійскага АДЭ або беларускага ЦТ);
па ўрадавай квоце РФ (праграма Рассупрацоўніцтва);
па ўнутраным экзамене (праводзіцца анлайн).
Штогод ва ўніверсітэты Расіі паступае некалькі тысяч беларускіх абітурыентаў. Самыя папулярныя ВНУ ў іх – маскоўскія і піцерскія. Але, паводле слоў намесніка дырэктара дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Мінадукнавукі РФ Алены Гараджанкінай, многія беларусы выбіраюць таксама ВНУ Сібіры і Далёкага Усходу.
Падрабязную інфармацыю аб умовах паступленнях і асаблівасцях навучання можна даведацца на спецыялізаваных стэндах
© Sputnik / Виктор Толочко
"З года ў год мы бачым, што расійскія адукацыйныя праграмы на беларускім рынку запатрабаваны і выклікаюць вялікую цікавасць. Мяркуючы па колькасці беларускіх грамадзян, якія навучаюцца на самых розных спецыяльнасцях у самых розных гарадах Расійскай Федэрацыі – прыгранічныя раёны ў сілу сваёй даступнасці, вядома, у топе – нашы ВНУ любяць у Беларусі. Аднак у ВНУ сібірскага і далёкаўсходняга рэгіёнаў таксама вучацца беларускія студэнты", - сказала яна.
Жаданыя квоты
Абітурыенты, якіх у першы дзень прыйшло на выставу не так ужо шмат, маглі не толькі даведацца ўсё пра паступленне, але і паглядзець забаўляльную праграму з песнямі, танцамі, клоунамі і баяністамі.
Навучанне ў шэрагу расійскіх ВНУ для беларусаў бясплатнае
© Sputnik / Виктор Толочко
Адно з самых папулярных пытанняў сярод выпускнікоў школ 2023 года і патэнцыяльных абітурыентаў расійскіх ВНУ – што такое ўрадавая квота РФ.
Коратка тлумачым. Штогод расійскі ўрад выдзяляе замежным грамадзянам пэўную колькасць бюджэтных месцаў для замежнікаў. Для беларусаў у гэтым годзе замоўлена 1300 месцаў (у 2022-м было выдзелена 1100).
Паступіць па такой квоце можна ў любую расійскую ВНУ. Акрамя бясплатнай адукацыі, яна таксама прадугледжвае месца ў інтэрнаце і стыпендыю. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на выставе ў спецыялістаў стэнда "Россотрудничество".
Некаторыя стэнды карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў выставы
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінулагодняя адмена выставы
Нагадаем, дваццатая спецыялізаваная выстава адукацыйных паслуг адмянілася ў 2022 годзе фактычна ў дзень свайго адкрыцця.
Рашэнне стала нечаканасцю як для арганізатараў, так і для самой пляцоўкі, дзе павінна было прайсці мерапрыемства. У якасці афіцыйнай прычыны адмены тады назвалі эпідэміялагічную сітуацыю, якая прымусіла адмовіцца ад правядзення выставы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Завяршаецца рэгістрацыя на навучанне ў ВНУ Расіі
Перспектыўна і прэстыжна: беларусаў запрашаюць на вучобу ў ВНУ Расіі
Лукашэнка падпісаў указ аб змене правіл прыёму ў ВНУ