Пацярпелых у ДТЗ пад Смалявічамі перавезлі ў іншыя бальніцы

ДТЗ адбылося днём у панядзелак на дарозе Р69 – у лабавым сутыкненні гружанага пяском МАЗа і маршруткі загінулі 11 чалавек.
Sputnik
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Усе пацярпелыя з-за сутыкнення маршруткі і аўтамабіля МАЗ пад Смалявічамі перавезены ў іншыя бальніцы, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
"Пасля стабілізацыі стану, пяць пацыентаў перавезены ў абласную бальніцу. Яшчэ тры – у Цэнтр спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынка – у РНПЦ дзіцячай хірургіі", – гаворыцца ў паведамленні профільнага ведамства.
Нагадаем, жудасная аварыя адбылася днём 20 лютага на дарозе Р69 – у раёне вёскі Слабада лоб у лоб сутыкнуліся гружаны пяском МАЗ і маршрутнае таксі. У ДТЗ загінулі 11 чалавек.
У Смалявіцкую ЦРБ, як паведамляў раней Міністэрства аховы здароўя, былі дастаўлены дзевяць пацыентаў, у тым ліку двое дзяцей (11 і 17 гадоў).
Пазней стала вядома, што кіроўца МАЗа жывы, ён атрымаў цялесныя пашкоджанні.
У сувязі з ДТЗ СК Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 – парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале!