МІНСК, 27 лют – Sputnik. Распрацоўка беларускага зенітна-ракетнага комплексу знаходзіцца на завяршальным этапе, паведаміў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў панядзелак праводзіць нараду па пытаннях фінансавання закупак прадукцыі вайсковага прызначэння.
Ён паведаміў, што ў Беларусі стварылі рабатызаваны комплекс, які спалучае ў сабе як сродкі выяўлення, так і агнявога паражэння паветраных цэлей. Акрамя таго, завяршаецца распрацоўка ЗРК сярэдняй далёкасці і зенітная ракета да яго.
"Спадзяюся, што ў гэтым годзе прэм’ер-міністр і кіраўнік ВПК нас парадуюць у гэтым плане", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Узброеныя Сілы рэспублікі ў 2022 годзе атрымалі ад сваіх вытворцаў больш як 500 адзінак новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.
Таксама на ўзбраенне пайшлі шэсць узораў мадэрнізаванай РСЗА "Ураган-М", два тыпы ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў.
Беларускі лідар нагадаў, што РФ паставіла Беларусі аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер" з неабходным запасам ракет. Таксама рэспубліка атрымала ЗРК вялікай далёкасці С-400. Прэзідэнт назваў гэта "грознай зброяй".
Як паведаміў кіраўнік дзяржавы, у рамках дзяржпраграмы закуплены і пастаўлены батарэя ЗРК "Тор", ПТУР, мінамёты, рэактыўныя пяхотныя агнямёты, больш за 830 тысяч боепрыпасаў рознага калібру.
Чакаюцца пастаўкі і іншага ўзбраення, і тэхнікі.
"Будуць пастаўлены самалёты Су-З0СМ, верталёты Мі-З5М, бронетранспарцёры, а таксама іншае ўзбраенне, ракеты і боепрыпасы", - дадаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: Беларусь разам з Расіяй можа вырабляць любыя тыпы ўзбраення
Стала вядома, калі беларускі танк паступіць у войскі
Прамыя канкурэнты HIMARS: як гучаць беларускія "Паланэзы" – відэа
Дзяржкамваенпрам: Мінск павялічыць магутнасці для вытворчасці беспілотнікаў
Новыя ракеты ўласнай вытворчасці выпрабуюць у Беларусі