Беларусь разглядае АДКБ як гарант міжнароднай бяспекі – Хрэнін

Беларускі бок у бягучым годзе старшынствуе ў арганізацыі, а таксама прадаставіць сваю тэрыторыю для правядзення трох вучэнняў.
Sputnik
МІНСК, 1 сак – Sputnik. АДКБ сутыкнулася з наймацнейшым знешнепалітычным націскам, сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы кіраўнікоў органаў міжнароднага супрацоўніцтва краін АДКБ, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння Мінск прымае нараду органаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва краін-членаў АДКБ. Беларусь, нагадаем, у 2023 годзе старшынствуе ў АДКБ.
"Беларусь разглядае АДКБ у якасці гаранта міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, стабільнасці, а таксама абароны на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту яе дзяржаў-членаў", - заявіў Хрэнін.
Паводле яго слоў, галоўная задача арганізацыі ў тым, што неабходна выпрацаваць агульныя падыходы развіцця і ўмацавання ваеннага складальніка. Трэба стварыць умовы, каб арганізацыя стала больш моцнай і згуртаванай.
Хрэнін звярнуў увагу на той факт, што АДКБ сутыкнулася з беспрэцэдэнтным знешнім націскам.
"Мы сталі відавочцамі бесперапынных з боку заходніх краін на чале з ЗША інтэнсіўных знешнепалітычных дэмаршаў, накіраваных на прасоўванне ўласнай мадэлі светаўладкавання, у тым ліку, у дзяржавах на постсавецкай прасторы", - упэўнены ён.
Міністр абароны сказаў, што для барацьбы з гэтымі працэсамі асноўная ўвага беларускага боку ў рамках старшынства ў АДКБ будзе засяроджана на ўнутраным контуры, каб павысіць згуртаванасць і ўрэгуляваць супярэчнасці. Гэта паслужыць мэце ўмацавання арганізацыі і стабільнасці ў зоне яе адказнасці.
На яго думку, трэба павышаць ролю і значнасць АДКБ на знешнім контуры ў сістэме міжнародных адносін. Сустрэчы прадстаўнікоў арганізацыі ў сённяшнім фармаце дазволяць выпрацаваць агульную канцэпцыю, накіраваную на яе далейшае ўмацаванне і развіццё з улікам новых выклікаў і пагроз.
Хрэнін расказаў, што сустрэнецца са сваімі калегамі па АДКБ 25 мая бягучага года ў Мінску ў рамках правядзення пасяджэння Савета міністраў абароны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка падпісаў закон аб папраўках у статут АДКБ
АДКБ будзе ўмацоўваць баявую гатоўнасць калектыўных сіл
Лукашэнка аб канфлікце Украіны і Расіі: АДКБ адсядзецца не атрымаецца
У Крамлі пракаменціравалі адмову Ерэвана ад вучэнняў АДКБ
Крок агрэсіі: Вальфовіч пракаменціраваў планы Польшчы па новай дывізіі